Навука і тэхналогіі1313

Навукоўцы распавялі, якіх людзей часцей за ўсё кусаюць сабакі

Навукоўцы з Ліверпульскага ўніверсітэта высветлілі, што сабакі часцей кусаюць эмацыйна нестабільных людзей. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным на сайце Journal of Epidemiology & Community Health.

Апытанне праводзілі сярод жыхароў горада Чэшыр на паўночным захадзе Англіі. Рэспандэнты запоўнілі анкеты для аналізу псіхічнага стану і паведамілі, ці нападаў на іх калі-небудзь сабака.

Выявілася, што сабакі ў большасці выпадкаў кусалі незнаёмцаў, а не ўласных гаспадароў, а таксама людзей, схільных да моцных перападаў настрою.

Навукоўцы адзначаюць таксама, што верагоднасць агрэсіўнай рэакцыі сабакі павялічваецца прапарцыйна ўзросту «ахвяры».

З 694 удзельнікаў тэсту чвэрць хаця б раз падвяргаліся нападу. Таксама стала вядома, што мужчыны ў 1,8 разы часцей адчуваюць на сабе варожасць з боку чацвераногіх, а ўладальнікі некалькіх сабак — у 3,3 разы часцей, чым тыя, у каго наогул няма хатніх жывёл.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі5

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць