Грамадства66

На вуснах мёд, у сэрцы лёд

Пуцін прапанаваў сфармаваць валютны пул зь Беларусьсю і пашырыць разьлікі ў расійскіх рублях. Крыніца ва ўрадзе Расіі таксама заявіла, што Масква гатовая падпісаць дамову пра адзіную групоўку СПА да канца году. Агенцтва БЕЛТА ні словам ня згадвае пра ўсё гэта.

Пуцін прапанаваў сфармаваць валютны пул зь Беларусьсю і пашырыць разьлікі ў расійскіх рублях. Крыніца ва ўрадзе Расіі таксама заявіла, што Масква гатовая падпісаць дамову пра адзіную групоўку СПА да канца году. Такімі сталі самыя яркія моманты беларуска-расійскіх перамоваў у сталіцы Беларусі ў панядзелак. Агенцтва БЕЛТА ні словам ня згадвае пра ўсё гэта.

Затое агенцтва шчодра цытуе выказваньні А. Лукашэнкі наконт таго, што «саюзным адносінам Расіі і Беларусі неабходна надаць дадатковы імпульс».

«Мы можам канстатаваць, што ўсё ў cаюзнай дзяржаве ідзе так, як і павінна быць: ціха, звычайна, непрыметна, — сказаў ён. — Але ўсё ж ёсць пэўнае недастатковае разуменне з боку нашых грамадзян. Людзі чакаюць нечага больш пэўнага».

«Сустракаючыся з вашым прэзідэнтам, я прапанаваў такі варыянт: нам трэба ўзяць некалькі сур’ёзных двухбаковых праектаў. Сур’ёзных, але дасягальных, пэўных», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — «Гэта павінны быць такія праекты, пра якія мы можам сказаць: не сягоння, дык заўтра мы гэта можам зрабіць», — дадаў ён.

Ён падкрэсліў, што адносіны Беларусі і Расіі «заўсёды будуць добрымі. Сёй‑той у СМІ пачаў намякаць на тое, што Беларусь быццам бы пачынае таргавацца з Захадам, — сказаў ён. — Я ўжо гаварыў прадстаўнікам Захаду і гавару цяпер вам: мы дружбай з рускімі не гандлюем». Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Расіяне — гэта нашы людзі, з якімі ў нас заўсёды будуць захоўвацца такія адносіны, якія здольны забяспечыць бяспеку нашых народаў і дынамічнае развіццё нашых дзяржаў».

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія гатова аказваць Беларусі неабходную падтрымку, у тым ліку падтрымку беларускай фінансавай сістэмы.

Прэм’ер‑міністр РФ заявіў, што правільным будзе сканцэнтраваць адміністрацыйныя і фінансавыя рэсурсы на найбольш перспектыўных праектах. Пры гэтым ён выказаў пажаданне, каб гэта былі, перш за ўсё, праекты ў сферы высокіх тэхналогій.

Няма знакаў, што размовы пра «чаканьні народаў» перайшлі ў плоскасць канкрэтных крокаў. Найбольшых поспехаў два рэжымы дасягнулі ва ўніфікацыі палітычных рэжымаў. Уладзімер Пуцін не прамінуў павіншаваць Аляксандра Лукашэнку зь нядаўна праведзенымі парлямэнцкімі выбарамі, на якіх назіральнікаў не падпускалі да падліку галасоў:

«Паводле нашых ацэнак яны прайшлі на высокім арганізацыйным і палітычным узроўні. Упэўнены, што мы зможам і ў далейшым пасьпяхова вырашаць усе пытаньні, якія ўзьнікаюць у адносінах Расеі і Беларусі, як на ўзроўні выканаўчай улады, так і заканадаўчай».

Як кажа адна расейская байка, зязюля хваліць пеўніка. І другая прыказка: жыво прэданне, ды верыцца з трудом.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку4

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць