Літаратура33

Кніга аднаго верша Купалы «А хто там iдзе?» на 100 мовах выйшла ў Мінску

Кніга аднаго верша Янкі Купалы «А хто там iдзе?» на 100 мовах свету выйшла ў Мінску, паведамляе БелТА.

Адзін з укладальнікаў кнігі доктар філалагічных навук, прафесар, ганаровы старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша падкрэсліў, што верш Янкі Купалы «А хто там iдзе?» адразу пасля публікацыі пачаў пераводзіцца на розныя мовы. У ліку першых да яго звярнуліся украінцы, літоўцы, рускія, чэхі, палякі.

«Да пачатку 1970-х гадоў налічвалася ўжо каля дзвюх дзесяткаў моў, на якіх гучаў верш беларускага паэта. Былі таксама пераклады на ангельскую, армянскую, грузінскую, казахскую, кітайскую, таджыкскую, французскую, эстонскую. Пазней далучыліся майстры перакладу на іншыя мовы: азербайджанская, арабская, балгарская, грэцкая, іспанская, італьянская, карэйская, нарвежская, нямецкая, партугальская, румынская, турэцкая, хіндзі, японская і шэраг іншых», — дадаў Вячаслаў Рагойша.

У выданні, якое выйшла ў «Беларускай энцыклапедыі», разам з арыгіналам верш Купалы прадстаўлены на 100 мовах. З'явіліся пераклады на албанскую, басконскую, іўрыт, курдскую, ненецкую, фарсі, славацкую, шведскую мовы. Верш «А хто там iдзе?» перакладзены і на шматлікія мовы малых народаў свету.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць