Усяго патроху33

Інтэлект цьвілі, годнасьць травы і клясыфікацыя блохаў

У Гарвардзкім унівэрсытэце (ЗША) аб’явілі сёлетніх ляўрэатаў Антынобэлеўскай прэміі, вядомай таксама як Ігнобэлеўская або Шнобэлеўская. Яе штогод прысуджаюць за самыя недарэчныя навуковыя дасягненьні й уручаюць у той самы час, што і Нобэлеўскую.

У Гарвардзкім унівэрсытэце (ЗША) аб’явілі сёлетніх ляўрэатаў Антынобэлеўскай прэміі, вядомай таксама як Ігнобэлеўская або Шнобэлеўская. Яе штогод прысуджаюць за самыя недарэчныя навуковыя дасягненьні й уручаюць у той самы час, што і Нобэлеўскую.

Прэмія па археалёгіі

Навукоўцы з Сан-Паўлю раскрылі падступную ролю кратоў у гісторыі. Дакладней, падкопную. Яны пафарбавалі чарапкі й закапалі іх у розных месцах на адной дзялянцы. Пасьля пусьцілі туды раскашаваць землярыйку-браняносца (Euphractus sexcintus). Праз 2 месяцы аказалася, што ўсе чарапкі пазнаходжаныя й паперасованыя.

Прэмія па біялёгіі

Прэмія ў галіне біялёгіі дасталася тром навукоўцам з Францыі, якія высьветлілі, што сабачыя блохі скачуць далей за тых, што раскватараваліся на катах. Каціныя блохі скачуць ажно на 10 сантымэтраў бліжэй і на 2 сантымэтры ніжэй. Аднак навукоўцы абнадзеілі, што калі трэба, блохі могуць натрэніравацца й палепшыць паказьнікі.

Прэмія па кагніталёгіі

Чацьвёра японцаў і адзін вугорац высьветлілі, што грыбковая цьвіль можа рашаць галаваломкі і праходзіць лябірынты.

Прэмія па літаратуры

Прафэсар тэорыі мэнэджмэнту Дэвід Сымс зь бізнэсовай школы ў Лёндане атрымаў узнагароду за кнігу «Ты, выблядак: кароткі досьлед лютаваньня ў арганізацыях», якая распавядае пра абразы, якія церпяць работнікі ў канторах, офісах ды ўстановах. Выснова, да якой прыходзіць ляўрэат: «Так званыя выблядкі дапамагаюць іншым адчуць сябе больш-менш нармальнымі людзьмі».

Прэмія па мэдыцыне

Амэрыканец з Паўднёвай Караліны даказаў, што дарагія лекі лепей лечаць. Ён раздаў двум групам добраахвотнікаў адны і тыя пігулкі-пустышкі, праўда, ўсім зманіў, што гэта новыя лекі ад болю. Адным сказаў, што каштуюць яны 10 цэнтаў за пігулку, другім — што два з паловай даляра. Хоць пігулкі дасталіся «пацыентам» задарма, пасьля даражэйшых лекаў і сапраўды балела меней, хоць шнобэлеўскі ляўрэат пстрыкаў усіх аднолькавымі разрадамі току.

Прэмія міру

Швайцарская фэдэральная камісія па этыцы ў біялёгіі выпусьціла дакумэнт пад назовам «Годнасьць жывых істот прымяняльна да расьлінаў», у якім прыйшла да высновы, што чыненьне «адвольнае шкоды» расьлінам «ёсьць маральна недапушчальным». Нягледзячы на тое, што касіць траву ў Швайцарыі не перасталі, ігнобэлеўскі камітэт ацаніў прынцыповую пазыцыю фэдэральнай камісіі.

Прэмія па псыхалёгіі

Для сваіх досьледаў навукоўцам зь Нью-Мэксыка давялося працаваць па начных клюбах. Каб высьветліць, ці бачна па жанчынах, што яны знаходзяцца ў спрыяльнай для зачацьця фазе, яны папрасілі стрыптызэршаў даць справаздачы пра свае чаявыя ў тыя ночы, калі яны прымалі гарманальныя супрацьзачатачныя сродкі, і калі знаходзіліся ў натуральным стане. Аказалася, калі стрыптызэршы не прымалі пігулак, іхні заробак быў значна большым.

Прэмія па харчаваньні

Дасьледчыкі з Італіі й Вялікабрытаніі даказалі, што ежа тым лепш смакуе, чым лепш гучыць. Паддосьледным яны раздалі аднолькавыя чыпсы, але адной групе начапілі навушнікі з «палепшаным» гукам хрумсту. Едакам у навушніках было смачней! Гэтак экспэрымэнтальным чынам было ўсталявана, што ідэал чыпсаў мусіць хрумсьцець як найгучней і лепш каб у дыяпазоне ад 2 да 20 кілягерцаў.

Прэмія па хіміі

Прэмію па хіміі атрымалі тры гарвардзкія дасьледчыкі зь лябаратоорыі па кантролі за нараджальнасьцю Мэдычнай школы Гарварду. Імі было выяўлена, што такія напоі як «Кока-Кола» і «Пэпсі» могуць выкарыстоўвацца ў якасьці катрацэптываў. Яны зьмяшалі розныя шыпучкі з спэрмай у прабірках. Дык вось ад дыетычай Колы ўсе спэрматазоіды падохлі ўжо праз хвіліну, пасьля «New Coke» 41% выжыў. У Тайвані амэрыкацам не паверылі, залілі ліманадамі спэрматазоіды нанова й заявілі, што ні Пэпсі, ні Кола ад неспадзяванай цяжарнасьці не ўратуюць. Што ж, уганаравалі і тайваньцаў.

Прэмія па фізыцы

Амэрыканскія навукоўцы 3415 разоў страсянулі скрыню зь вяроўкай і нарэшце даказалі, што вяроўка, струна, волас ці штось падобнае рана ці позна мусова скруціцца ў вузел.

Антынобэлеўскую прэмію ў 1991 годзе заснаваў часопіс «Аналы неверагодных дасьледаваньняў» (Annals of Improbable Research), яна імгненна сталася папулярнай ня толькі сярод навукоўцаў. Выступленьне кандыдатаў падчас цырымоніі мусіць доўжыцца ня больш за хвіліну. Праз гэты час на сцэну выходзіць дзяўчынка й кажа: «Калі ласка, досыць, мне нудна». Ляўрэатам уручалі мэдаль з фальгі, плястыкавыя сківіцы, а сёлета — разьдзелачныя дошкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

Пад Віцебскам вяскоўцы жорстка катавалі нямецкую аўчарку5

У Мінску на 2 гады перакрываюць вуліцу Мельнікайце2

У Мінску прадаюць букет бэзу за 116 рублёў. І гэта са зніжкай3

На дах школы ў Смалявіцкім раёне зляцеліся паўтара дзясятка буслоў ВІДЭА

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?19

Беларусы іранізуюць з інтэрв’ю былога кіраўніка польскай разведкі36

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць