Грамадства33

У Мінску прадаюць букет бэзу за 116 рублёў. І гэта са зніжкай

Бэз нельга ламаць на вуліцы (інакш штраф), але можна набыць у кветкавай краме. Журналістка выдання Myfin, аднак, заўважыла, што цэны на гэтыя кветкі не такія і бюджэтныя. Напрыклад, крама «Вальс кветак» прапануе букет бэзу за 116 BYN. Мяркуючы па прапановах іншых крам, гэта звычайная цана.

Фота: платформа Flowwow, мінская крама «Вальс кветак»

«Дафамінавы букет з бэзу», як яго назвалі, складаецца з 11 высокіх 50‑сантыметровых галінак, упрыгожаных дызайнерскай упакоўкай. Калі «на каленцы» палічыць кошт адной галінкі бэзу, выходзіць каля 10 BYN.

Мяркуючы па водгуках да букета, заказы ёсць, кліенты задаволеныя: ставяць 5 балаў з 5 максімальных.

Мінская крама LaRose прадае бэз без упакоўкі: 5 галінак за 39,77. Пазначана, што букет «сабраны сёння і гатовы да дастаўкі». Калі ў папярэднім букеце вышыня галінкі 50 см, то тут — ужо 29 см.

Таксама журналісты ўбачылі аб’яву аб продажы бэзу паштучна: па 10 BYN за галінку.

Прадавец звяртае ўвагу: сезон бэзу вельмі кароткі.

Журналіст Myfin звязаўся з адной з крам з просьбай растлумачыць, чаму бэз такі дарагі. Вось які каментарый мы атрымалі:

«Мы закупляем бэз у мясцовых фермераў, што дазваляе падтрымліваць беларускіх вытворцаў і атрымліваць свежую кветку. Цана ў 10 рублёў за галінку ўключае беражлівую дастаўку, захаванне, працу фларыстаў і ўпакоўку, каб пакупнікі атрымалі бэз у найлепшым выглядзе. Для параўнання, імпартны бэз з Галандыі каштуе амаль у два разы даражэй (і гэта толькі ў закупцы), плюс дастаўка з Галандыі нашмат складанейшая і больш доўгая па тэрмінах».

Наламаць бэзу самому, прынамсі ў грамадскіх месцах, можа абысціся яшчэ даражэй. Пра гэта нядаўна папярэдзіла Мінпрыроды. 

Каментары3

  • настойка сирени на водке и спирту
    14.05.2026
    а як дакажаш, што не сам нарваў, а набыў?
  • хутка будуць паветра прадаваць?
    14.05.2026
    ахрэнець. прыбытак 100%. кольки каштуе вырасціць бэз? адказ - ніколькі
  • Жвір
    14.05.2026
    А ў мяне бэз нахіліў свае гронкі прама на лоджыю, ніякіх букетаў ня трэба ! Гэта фантастыка !

Цяпер чытаюць

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў2

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў2

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць