Крымінальная справа па факце прычынення смерці па неасцярожнасці распачалі ў дачыненні да 32-гадовага кіроўцы пагрузчыка ЗТАА «Кронаспан АСБ» у Магілёве. Ён насмерць збіў начальніцу склада, паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта ў Магілёве.
Днём 16 красавіка на тэрыторыі склада драўніны кіроўца выконваў пагрузачна-разгрузачныя работы. Ён рухаўся на пагрузчыку пярэднім ходам па праезду і не заўважыў начальніцу склада на сваім шляху. Ён наехаў на 37-гадовую жанчыну, якая ад атрыманых траўмаў памерла на месцы.
Расследаванне справы працягваецца. Вядома, што падазраваны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было

Каментары