Суд у Нідэрландах распарадзіўся арыштаваць актывы «Газпрома» для выканання рашэння Стакгольмскага арбітражу, які абавязаў расійскую кампанію выплаціць ўкраінскаму «Нафтагазу» 2,6 мільярда даляраў.
Хадайніцтвы пра арышт былі пададзеныя «Нафтагазам» у галандскі суд у канцы мая, паведаміла ўкраінская кампанія.
«Шэсць з сямі даччыных кампаній «Газпрома» ў Галандыі адмовіліся супрацоўнічаць з судовымі выканаўцамі. Аднак усё гэта ніяк не паўплывае на арышт», — паведамілі ў «Нафтагазе».
Рашэнне аб арышце актываў «Газпрома» для выканання рашэння Стакгольмскага арбітражу, нагадалі ва ўкраінскай кампаніі, таксама прыняў і швейцарскі суд.
На думку «Нафтагаза», той факт, што «Газпром» падаў апеляцыю на рашэнне Стакгольмскага арбітражу, «не азначае аўтаматычнай адтэрміноўкі абавязацельствы расійскай кампаніі неадкладна разлічыцца і не ўплывае на працэс спагнання».
«Газпром» заявы «Нафтагаза» аб арышце актываў у Нідэрландах пакуль не пракаментаваў.