Грамадства1414

Стала вядома, што з жыллём у сям'і рэктара БДУ, які прасіў трохпакаёўку за ўдзел у рэпрэсіях

«Кіберпартызаны» ў сваім апошнім расследаванні расказалі пра спробу рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэя Караля атрымаць ільготную трохпакаёвую кватэру ў Мінску. «Люстэрка» ў сувязі з гэтым пры дапамозе аб'яднання экс-сілавікоў Belpol даведалася, якая нерухомасць ужо ёсць у рэктара, ягонай жонкі і бацькоў. Аказалася, што ва ўласнасці ў іх ужо і так пяць кватэр — праўда, ніводнай у сталіцы.

Від на вуліцу Замкавую ў Гродне, дзе размешчаная адна з кватэр бацькі рэктара БДУ Андрэя Караля. Фота: wikimedia.org 

Паводле інфармацыі Belpol, па стане на 2021 год сам рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль не валодаў ніякім жыллём у Беларусі. Менавіта таму і стаіць у чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і праз гэта спрабаваў прабіць сабе трохпакаёўку ў Мінску.

Аднак у ягонай жонкі Таццяны Пранько ёсць трохпакаёвая кватэра ў Гродне па вуліцы Горкага, 98. У ёй тры пакоі, агульная плошча жылля — 49,8 квадратнага метра.

Ва ўласнасць жанчыны кватэра перайшла ў выніку нечага дарэння ў 1996 годзе. Кватэры падобнага метражу ў раёне вуліцы Горкага ў Гродне прадаюць коштам ад 43 тысяч даляраў.

У суседніх дамах знаходзяцца кватэры, якія належаць бацькам рэктара БДУ.

Маці Андрэя Караля, Ларыса Кароль, валодае 32-метровай аднапакаёўкай па вуліцы Горкага, 96. Жыллё дасталася жанчыне ў спадчыну. Падобная кватэра ў Гродне каштуе каля 25 тысяч долараў.

Бацьку рэктара БДУ, Дзмітрыю Каралю, належыць трохпакаёўка на 59 квадратных метраў у доме 75 па той жа вуліцы Горкага. Каштуе падобная кватэра ад 35 тысяч даляраў. Праўда, валодае ён ёй на пару з Наталляй Кароль — верагодна, сваёй роднай сястрой.

Акрамя таго, у бацькоў Караля ёсць і іншыя кватэры ў Гродне. Ягонай маці належыць яшчэ 44-метровая двухпакаёўка па вуліцы Урублеўскага, 40. Падстава для дзяржаўнай рэгістрацыі — даведка жыллёва-будаўнічага кааператыва ад 2016 года. Прыблізны кошт такой кватэры — каля 30 тысяч даляраў.

Бацьку рэктара БДУ таксама належыць 20-метровая аднапакаёўка ў доме са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці па вуліцы Замкавай, 15. У гэтым раёне Гродна цяпер нічога не прадаецца, таму колькі можа каштаваць гэтая нерухомасць, сказаць цяжка.

Каментары14

  • Чаркашкварка
    11.06.2024
    Сэксоту кдб якi развалiу навуку у БДУ не далi шостую кватэру у Менску аяяй
  • Бл
    11.06.2024
    Хапуга
  • Pan Usialan
    12.06.2024
    Faktyczna Karol - biazdomnaja sirata

Цяпер чытаюць

Памёр Аляксандр Мілінкевіч7

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі»17

У сераду — сонечнае зацьменне1

Сотні людзей сабраліся ў Маскве каля Вярхоўнага суда, які разглядае зняцце «Яблыка» з выбараў3

Пад Варонежам беларус зайшоў у чужую кватэру, абвясціў аб правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі і забраў грошы

З БМЗ «прыніжальна» звольнілі супрацоўніцу, якая рабіла данос у 2020 годзе8

Іван Краўцоў склаў абавязкі сакратара Каардынацыйнай рады. Цяпер будзе дэлегатам10

Актрыса Марта Голубева выйшла замуж — хто стаў абраннікам?5

«Байсол» папярэджвае пра фэйкавы бот, які выдае сябе за службу эвакуацыі1

«Пачаў мяне душыць». Мінчукі пабіліся пад офісам забудоўшчыка праз ільготны крэдыт8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч7

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць