Здарэнні1111

Пенсіянер хацеў праехаць у электрычцы бясплатна, а заплаціць штраф 735 рублёў

Замест квітка 64-гадовы мінчук прад'явіў кантралёру-рэвізору падробленае пасведчанне інваліда II групы. Западозрыўшы падробку, кантралёр забраў дакумент і перадаў супрацоўнікам Дзяржынскага РАУС, паведамляе mlyn.by

На судзе пенсіянер распавёў: у дакумент, выдадзены на імя знаёмага, у 2012-м ён уклеіў сваё фота, выправіў тэрмін дзеяння і групу інваліднасці з трэцяй на другую (пасведчанне інваліда першай і другой груп дае палёгку на праезд у гарадскіх аўтобусах або прыгарадных цягніках). Пры гэтым, па яго ўласным сцвярджэнні, на працягу пяці гадоў падробленым пасведчаннем пенсiянер не карыстаўся.

- У дзень, калі мужчыну затрымалі, ён вырашыў з'ездзіць у грыбы ў Дзяржынскі раён, але грошай на білет пры сабе не меў. Тады ён і ўспомніў пра магчымасць праехаць бясплатна, — распавяла старшы памочнік Мінскага транспартнага пракурора Яна Радкевіч. — Кантралёр-рэвізор заўважыў падробку і выклікаў міліцыю. Была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 380 «Падробка, выраб або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў».

Суд Дзяржынскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у выкарыстанні заведама фальшывага дакумента і абавязаў яго выплаціць штраф 30 базавых велічыняў (735 рублёў).

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Усе навіны →
Усе навіны

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію15

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву3

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс35

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць