Літаратура44

Раман Наталкі Бабінай «Рыбін горад» перавыдадзены ў форме электроннай кнігі

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла электроннае выданне рамана Наталкі Бабінай «Рыбін горад». Гэта ўжо трэцяе выданне на беларускай мове вядомага твору пісьменніцы. Упершыню ён выйшаў у серыі «Кнігарня Наша Ніва», выдадзенай у гонар 100-годдзя нашага выдання. Раман быў фіналістам прэстыжнай еўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus, а таксама перакладзены на польскую (Miasto ryb), украінскую (Рибгород), англійскую (Down Among the Fishes) мовы.

«Рыбін горад» — твор незвычайны і шматпланавы. Ён спалучае рысы вострапалітычнага, сацыяльнага, прыгодніцкага, гістарычнага і дэтэктыўнага раману. У мастацкай форме у ім паказаныя палітычныя рэаліі Беларусі, у прыватнасці — як тут зазвычай праходзяць выбары. Таксама некаторыя крытыкі лічаць раман Бабінай феміністычным, хаця сама аўтарка з такім вызначэннем катэгарычна не пагаджаецца.

Крытыкі і чытачы з розных краін увогуле многа пісалі пра «Рыбін горад». Вось некаторыя выказванні:

«Мне б хацелася, каб калі-небудзь раман патрапіў ў школьныя праграмы», — Анатоль Івашчанка, Беларусь.

«Ай, што казаць, добрая кніга. Дай, Наталка, пацалую!» — Krysty-Krysty (Крысціна Курчанкова), сайт LiveLib.

«Гэта кніга не пра Лукашэнку» — рэкламны лозунг, пад якім кніга прадавалася ў Польшчы.

 «Спойлерыць не буду, але тут ёсць чаму здзівіцца: як можна ў адносна невялікую па аб'ёме кнігу змясціць стооооооооооооолькі — і дэтэктыўную гісторыю з купляй-продажам зямлі, і прэзідэнцкія выбары (у Беларусі — а гэта само па сабе дэтэктыў!), і пошукі скарбу, і гісторыю сямейных адносін, і фантазійна-фантастычныя перамяшчэнні галоўнай гераіні праз норы ў часе ў далёкае мінулае, да продкаў, а таксама міні-версію сюжэту пра сусветны патоп…» — Лілія Лаўрыновіч, Луцк, Украіна.

«Гэты яркі раман раскрывае прывабнасць Беларусі, але таксама паказвае, у якіх нечалавечых умовах жывуць там многія людзі», — прафесар Арнольд МакМілан, Вялікабрытанія.

«У чым Бабіна дасягнула поспеху, дык гэта ў тым, каб моцна трымаць увагу чытача. Бязмерная хітрасць аўтаркі вельмі добра спраўляецца з гэтым заданнем да апошняй, 350-й, старонкі. Краіна, якая крыецца паміж Расіяй, Польшчай і Украінай, адчувае уплыў суседзяў. (…) І ў гэтым Вавілоне пытанне мовы становіцца пытаннем этыкі ды этыкету», — Брэдлі Горскі, ЗША, Каліфарнійскі ўніверсітэт.

«Ці варта чытаць «Рыбін горад»? Не варта. ТРЭБА!» — Магда Шчэпаняк, Польшча.

Прачытаць пачатак рамана ды набыць кнігу можна тут.

Зараз Наталка Бабіна працуе над працягам «Рыбінага гораду». «У галаве ёсць ужо ўсё, набрана на кампе — палавіна», — кажа пісьменніца.

У выдавецтве «Янушкевіч» рыхтуецца да публікацыі таксама перавыданне зборніка апавяданняў Наталкі Бабінай «Крыві не павідна быць відна».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды8

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе12

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды28

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць