Грамадства1010

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Разам са сваёй каханкай, беларускай Карынай Шуляк скандальна вядомы амерыканскі фінансіст наведваў яе бацькоў, даведалася са свежавыкладзеных «файлаў Эпштэйна» «Еўрарадыё». З раней апублікаваных дакументаў вынікала, што мільянер некалькі разоў пераводзіў ім грошы.

Джэфры Эпштэйн з Карынай Шуляк

У візавай анкеце Эпштэйн пазначаў адрас Koritskogo, 8 — мінскі адрас сям'і Шуляк. Як пісала ў адным з лістоў сама дзяўчына, яны планавалі спыніцца ў яе family house. З ліставання за 2018 вынікае, што тады яны спыняліся ў Marriott.

Дом на Карыцкага, 8, у якім жылі бацькі Карыны Шуляк

У адным з лістоў памочнік Эпштэйна скардзіўся, што беларускі консул даў уплывоваму мільянеру візу не на год, а на два месяцы.

Візавая анкета Джэфры Эпштэйна

Фінансіста Джэфры Эпштэйна абвінавачвалі ў гандлі людзьмі з мэтай іх сэксуалізаванай эксплуатацыі. Паводле версіі следства, бізнэсмен атрымліваў сэксуальныя паслугі ад непаўналетніх дзяўчат і «пазычаў» іх уплывовым людзям.

У 2008 годзе ён прызнаў віну па справе аб падбухторванні да прастытуцыі, у тым ліку ў дачыненні да непаўналетніх, і быў асуджаны да 18 месяцаў зняволення, якія адседзеў не цалкам. У 2011 годзе Эпштэйн выйшаў на волю, адбыўшы 13 месяцаў у турме.

7 ліпеня 2019 годзе яго зноў арыштавалі, а праз месяц, 10 жніўня, бізнэсмен учыніў самагубства ў турэмнай камеры ў Нью-Ёрку. Яму пагражала да 45 гадоў зняволення, і супраць фінансіста гатовыя былі сведчыць дзясяткі сведкаў і пацярпелых.

Цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і Джэфры Эпштэйн сябравалі на працягу многіх гадоў, але ў сярэдзіне 2000-х, як казаў Трамп, пасварыліся.

Раней сяброўства з Эпштэйнам і ўдзел у яго сэкс-вечарынках каштавалі тытула прынца брату караля Вялікабрытаніі Карла III Эндру.

Каментары10

  • Шульц
    31.01.2026
    З Сашкам яны цёрлі пра цёлак .
    Спатыкаліся у́ Драздох .
  • Секрет Полишинеля
    31.01.2026
    ну ну, так оно и есть. Мелания тоже не случайно в США оказалась. В 1988 году СССР был силен и спецслужбы Югославии хорошо сотрудничали с КГБ и СВР.
  • Да уж
    31.01.2026
    "Улыбка" из преисподней.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць