Грамадства22

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу

У мінскай «Зялёнай гавані» з’явілася бясплатная лыжная траса. Яна праходзіць па полі для гольфа побач з жылымі кварталамі. Пакатацца можна бясплатна, але трэба ўзяць з сабой лыжы і неабходны інвентар, піша Realt.by.

Траса атрымалася эксклюзіўнай і атмасфернай. Яна наўрад ці падыдзе для масавых катанняў. Хутчэй яе ацэняць тыя, хто аддае перавагу спакойнаму адпачынку і пагружэнню ў прыродную ідылію. Для лыжнікаў на акадэмічным полі расчысцілі невялікую паласу, якая пятляе ўздоўж пакрытых снегам лужкоў і забіраецца на акуратныя «швейцарскія» пагоркі.

«Мы хацелі стварыць месца не для спаборніцтваў, а для катанняў у задавальненне, каб праcякнуцца хараством студзеньскай прыроды і атрымаць асалоду ад моманту. Траса будзе даступная як для жыхароў «Зялёнай гавані», так і для мінчукоў і гасцей з іншых населеных пунктаў. Мы запрашаем усіх заглыбіцца ў гэту казачную атмасферу. А пасля катанняў можна прайсціся ўздоўж «Зялёнай гавані», дзе яшчэ можна заспець навагодні дэкор, зрабіць фатаграфіі і паназіраць за птушкамі ў заказніку Сціклева», — адзначаюць у «А-100 Дэвелапмент».

Траса будзе працаваць без выхадных днём з 10:00 да 17:00. Адзінае, што трэба прыехаць або прыйсці са сваімі лыжамі. Перад выхадам на трасу спатрэбіцца падысці да адміністратара гольф-акадэміі, прайсці інструктаж па тэхніцы бяспекі і распісацца за яго праходжанне. Усё гэта бясплатна.

Для наведвальнікаў дзейнічае бясплатная паркоўка каля гольф-акадэміі. Тыя, хто не за рулём, могуць дабрацца да «Зялёнай гавані» на маршрутцы № 1222 ад станцыі метро «Усход» або «Магілёўская».

Пасля арганізатары прапануюць прайсціся па студзеньскай «Зялёнай гавані». Комплекс да святаў аформілі ў скандынаўскім стылі: на цэнтральнай плошчы сустракае скандынаўскі конік Dala на фоне пушыстых елак, за дамамі хаваюцца «снегіры», а ўвечары эфектна свецяцца фігуры жыхароў лесу.

Каментары2

  • Ёсік
    31.01.2026
    Лыжы? Ад старых раней чуў ірты.
  • Суродзіч
    31.01.2026
    Смеху варта. Гэта не траса. На сучасных гоначных лыжах там няма чаго рабіць. Толькі на паляўнічых лыжах хадзіць, не бегаць.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць