Здарэнні

У Барысаўскім раёне адбылася аварыя з удзелам рэйсавага аўтобуса

Аварыя здарылася 30 студзеня каля паловы адзінаццатай раніцы ў Барысаўскім раёне, на 21‑м кіламетры аўтадарогі Р-63 Барысаў — Вілейка — Ашмяны, паведаміла ДАІ Мінскай вобласці.

З-за тэхнічнай няспраўнасці на паласе руху спыніўся аўтобус «Нёман», якім кіравала 46‑гадовая жыхарка Барысава.

Ззаду за аўтобусам рухаўся легкавы Volkswagen пад кіраваннем 53‑гадовага мясцовага жыхара. Кіроўца не знізіў хуткасць, убачыўшы перашкоду, і ўрэзаўся ў аўтобус.

На гэтым аварыя не скончылася: у Volkswagen, які ўжо трапіў у ДТЗ, уехаў аўтапоезд — цягач МАЗ з прычэпам, што рухаўся следам.

У выніку здарэння медыцынская дапамога спатрэбілася кіроўцу Volkswagen. Пасля агляду яго адпусцілі дадому. Паведамляецца, што на момант аварыі мужчына не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Каментары

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць