Улада

У судзе Менскага раёну пачаўся працэс па справе Вольгі Мянцюк

30 кастрычніка ў судзе Мінскага раёна пачаўся працэс па справе жонкі Рамана Менцюка Вольгі Мянцюк.

30 кастрычніка ў судзе Мінскага раёна пачаўся працэс па справе жонкі Рамана Менцюка Вольгі Мянцюк.

Старшынствуе на працэсе суддзя Сяргей Афонскі.

У дачыненні да В.Мянцюк распачата справа па абвінавачанні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 318 Крымінальнага кодэкса (выпуск у эксплуатацыю тэхнічна няспраўнага транспартнага сродку або незаконны допуск да кіравання ім, што мела вынікам па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Максімальная санкцыя гэтага артыкула — пяць гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, 2 сакавіка 2008 года абвінавачваная перадала кіраванне аўтамабілем «Фольксваген‑Гольф» свайму на той момант будучаму мужу Раману Менцюку. Кіруючы аўтамашынай на хуткасці прыкладна 160 км/гадз у стане алкагольнага ап\’янення, Р.Мянцюк віноўнікам ДТЗ на 8‑м кіламетры трасы Мінск — Мікашэвічы. У выніку некалькі аўтамашын, якія супрацоўнікі ДАІ выставілі ў якасці шчыта, каб спыніць парушальніка, былі пашкоджаны, а вадзіцелі і пасажыры некаторых з іх траўмаваны.

25 чэрвеня два супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска былі прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай на тры гады без права займаць пэўныя пасады на працягу трох гадоў на падставе ч. 1 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

29 кастрычніка суд Мінскага раёна прызнаў Р.Менцюка вінаватым ва ўчыненні злачынства,
прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху пры эксплуатацыі транспартнага сродку, што мела вынікам па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання), і прыгаварыў да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму і пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.

Пасля пачатку пасяджэння па справе В.Мянцюк быў аб’яўлены паўгадзінны перапынак, паколькі на працэс не з’явіўся дзяржаўны абвінаваўца.

Прысутны ў зале суда Раман Мянцюк заявіў журналістам, што працягвае аб’яўленую 29 кастрычніка галадоўку, паколькі лічыць прыгавор ў дачыненні да сябе незаконным. «Калі б нам паставілі законную перашкоду з абазначэннем на дарозе праблісковымі маячкамі і перашкоду «Ёж», я б спыніўся. Аднак абазначэння перашкоды не было, і я яе не бачыў. Я лічу, што мы пацярпелі ад незаконных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, і мы фактычна павінны з’яўляцца пацярпелымі», — сказаў Р.Мянцюк.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць