Грамадства5959

Масавы хрост пратэстантаў у возеры на поўдні Беларусі ФОТА

Раз на год у Альшанскім возеры ў вёсцы Альшаны (Столінскі раён Берасьцейшчыны) прымаюць хрост вернікі Царквы веры эвангельскай. Сёлета іх было 91 чалавек. Поўнае пагружэньне ў ваду — неабходная частка рэлігійнага рытуалу. Сама служба, у якой у мінулую нядзелю ўдзельнічала каля дзьвюх тысяч чалавек, праходзіць на беразе возера. Рэпартаж падрыхтавала Радыё Свабода.

Хрышчэньне — адно з найгалоўнейшых сьвятаў для пратэстантаў. Сёлета ў вёсцы Альшаны абрад праходзіць першы раз. Звычайна хросты адбываюцца адзін-два разы на год. Але часам, расказваюць мясцовыя вернікі, ахвотнікаў «пакаяцца» зьбіраецца так шмат, што могуць праходзіць і тры хросты на год. Самыя шматлюдныя — да 100 і больш чалавек — праходзяць улетку.

Царква хрысьціян веры эвангельскай сёлета адзначыла 90-годзьдзе. Першае хрышчэньне адбылося 28 траўня 1928 году. Тады першы хрост прынялі каля 100 чалавек.

Вопратка павінна быць белая і чыстая. Дзяўчаты, якія прымаюць хрост, апранаюць мэдыцынскія халаты, хлопцы —белыя кашулі і чорныя нагавіцы. Усе без абутку. «Так склалася ўжо традыцыйна, — кажуць пастыры. — Але вопратка нічога ня значыць».

У возеры хрысьцяць пяць пастыраў. «У савецкі час, калі рэлігія была пад забаронай, — расказвае пастар Міхаіл, — абрад праходзіў тайна ў пойме ракі Прыпяць». Сёлета хрост прымае 91 чалавек. Самаму малодшаму 17 гадоў, найстарэйшаму — 80.

Уладзімеру 80 гадоў. Ён найстарэйшы ўдзельнік хросту. Раней наведваў праваслаўную царкву.

Перад хростам адбываецца служба на беразе. Абавязковы рытуал — гэта апусканьне ў ваду. Летам — у мясцовае Альшанскае возера. Хрост і акунаньне ў ваду праходзяць пры любым надвор’і. Гэтым разам тэмпэратура паветра была +16. Але на халодную ваду ня скардзіўся ніхто.

Пастар Міхаіл кажа, што ў савецкі час пратэстантаў ня бралі ў ВНУ і нават не давалі атрымаць залаты мэдаль у школе. «Аднаму з нашых братоў нават не далі магчымасьць атрымаць залаты мэдаль, хоць ён вельмі добра вучыўся. Яго прасілі: «Ты скажы, што чалавек паходзіць ад малпы, то будзе залаты, а калі не, то ня будзе». Нават было, што вернікаў у калгас ня бралі».

Хрост можна прымаць толькі з 14 гадоў, але звычайна хрысьцяцца бліжэй да 18. «Гэта маё сьвядомае самастойнае рашэньне, якое я прыняла цяпер сама, без уплыву родных і сяброў», — кажа 17-гадовая Марыя.

Марыя ў цэнтры.

Пасьля акунаньня ў ваду вернікі пераапранаюцца ў сухую вопратку ізьбіраюцца ў кола. Першымі іх віншуюць пастары і дораць кожнаму ружу. Пасьля да віншаваньняў далучаюцца родныя і сябры.

У Альшанах жыве каля 8 тысяч чалавек. Зь іх больш за 3 тысячы наведваюць пратэстанцкую царкву. У нядзельную школу ходзяць 1100 дзяцей.

Каментары59

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю1

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў чакае аперацыі па замене суставаў2

Ілан Маск прадаў X. Але сам сабе10

Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць частковае сонечнае зацьменне3

Латушка: Былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь9

Латушка: Ёсць абмежаванні следства. Але Мельнікаву актыўна шукаюць3

Ва Украіне распачалі крымінальную справу праз траўмаваную ў Дубаі 20-гадовую Марыю Кавальчук

Сёння ноччу Еўропа і Украіна пяройдуць на летні час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?9

МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў2

На пажары ў Асіповіцкім раёне загінула 90-гадовая пара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю1

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць