Грамадства33

Актывіста, які бараніў гродзенскіх кіроўцаў аўтобусаў, выклікаюць у міліцыю

Грамадскага актывіста з Гродна Анатоля Мышкевіча правяраюць у рамках крымінальнай справы. Раней яго ўжо апытвалі па адміністрацыйнай справе. Актывіст лічыць, што такім чынам яму спрабуе помсціць аўтобусны парк, піша praca-by.info.

Картинки по запросу анатолий мышкевич
Анатоль Мышкевіч.

Анатоль Мышкевіч дапамагаў бараніць свае правы кіроўцам аўтапарку, якія пісалі скаргу на цяжкія ўмовы і парушэнні ў працы, перадусім на вялікія перапрацоўкі. Кіроўцы звязвалі з гэтым інцыдэнт, калі іх калега ў час працоўнай змены скочыў з мосту ў Нёман. Кіраўніцтва аўтобуснага парку адразу ж пачало гасіць пратэстныя настроі ў калектыве.

У выніку, аднак, удалося адстаяць правы кіроўцаў у судзе. Або суд станавіў на бок кіроўцаў, або аўтобусны парк шоў насустрач па-за судом.

Як кажа Мышкевіч, міліцыя дапытвала яго па факту заявы: імаверна, маці аднаго з супрацоўнікаў аўтапарка, якога бараніў актывіст, заявіла пра тое, што ён у адным з артыкулаў «напісаў пра яе няпраўду».

Анатоль Мышкевіч патлумачыў, адкуль у жанчыны да яго прэтэнзіі.

— Кіраўніцтва аўтапарка і гродзенскія чыноўнікі з самага пачатку справы гродзенскага аўтобуснага парка спрабавалі падмануць людзей. Пераконвалі работнікаў аўтапарка, што я спрабую зрабіць на іх сабе імя, каб стаць дэпутатам, казалі, што я мільёны зараблю на іх у гэтай справе. Гродзенскіх журналістаў, якія пісалі пра справу аўтапарка, спрабавалі пераканаць у тым, што ім давалі каментары не вадзіцелі, а падстаўныя асобы, якім я добра плачу «са сваіх мільёнаў». У выніку ўбачылі, хто з нас хлусіў: у дэпутаты я так і не балатаваўся, і не збіраўся гэтага рабіць, мільёнаў пакуль таксама не нажыў: чакаю, што кіраўніцтва аўтапарка раскажа, дзе іх забраць.

«Падстаўныя асобы», якім я «плаціў добрыя грошы са сваіх мільёнаў», усё-ткі апынуліся работнікамі аўтапарка і адсудзілі з нашай дапамогай у прадпрыемства кампенсацыі амаль па 3000 рублёў.

Анатоль Мышкевіч не спалоханы праверкай і, магчыма, распачатай крымінальнай справай:

— Аўтобусны парк ўсё-ткі знайшоў спосаб мне адпомсціць. Хай правяраюць. А я і далей буду дапамагаць людзям адстойваць свае правы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць