Здарэнні33

Паліцыя заявіла пра кантакт пары з Эймсберы з ёмістасцю з «Навічком»

Брытанская паліцыя лічыць, што ахвяры атручэння нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» з Эймсберы, хутчэй за ўсё, дакраналіся да ёмістасці з атрутным рэчывам. Пра гэта ў панядзелак паведаміў кіраўнік Контртэрарыстычнага упраўлення Скотланд-Ярда Нэйл Басу. Следчыя схіляюцца да таго, што дадзены інцыдэнт звязаны з атручэннем Сяргея і Юліі Скрыпаль.

Паводле яго слоў, смерць Дон Стэрджэс, якая памерла 8 ліпеня ў бальніцы, сведчыць аб тым, што яна і яе партнёр Чарлі Роўлі сталі ахвярамі «высокай дозы» нервова-паралітычнага рэчыва. Па словах Басу, рабочая версія паліцыі заключаецца ў тым, што іх атручэнне звязана з больш раннім атручэннем Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. У той жа час, як удакладніў Басу, следчыя пакуль не могуць сказаць, ці быў «Навічок», якім атруцілася пара з Эймсберы, тым жа самым рэчывам, якім атруціліся Скрыпалі.

Атручэнне 44-гадовай Дон Стэрджес і 45-гадовага Чарлі Роўлі з Эймсберы, які знаходзіцца недалёка ад Солсберы, адбылося ў канцы чэрвеня. Іх шпіталізавалі ў крытычным стане. 8 ліпеня жанчына памерла.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць