Улада4848

«Ён не ведаў рускай мовы». Трусаў, Кебіч, Калякін і Баршчэўскі згадваюць памерлага старшыню Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея

10 ліпеня ва ўзросце 88 гадоў памёр былы старшыня Вярхоўнага Савета Мікалай Дземянцей. «Наша Ніва» сабрала некалькі ўспамінаў пра яго.

Пад ягоным старшынствам Вярхоўны Савет ў 1990 годзе прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР.

фота persons-info.com

Алег Трусаў, дэпутат Вярхоўнага Савета ад Апазіцыі БНФ (1990 — 1995)

«Цікавы быў чалавек Дземянцей, зямля яму пухам. Ён адрозніваўся ад усіх тым, што не ведаў рускай мовы, таму размаўляў на трасянцы, мы яе называлі «дземянцееўка». Гэта было нам вельмі карысна і на руку, бо так ён мог сапсаваць любы загад ЦК, агучыўшы на сваёй мове.

У дэпутата Крыжаноўскага быў нататнік з цытатамі Дземянцея. Калі нам было сумна, то ён зачытваў і усе проста падалі са смеху. «Дэпутат Крыжаноўскі, не стойце ў заднім праходзе, а то я назаву ваша прозвішча».

Дземянцей увайшоў у гісторыю тым, што «на злосць апазіцыі» прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці Беларусі. Гэта было 27 ліпеня 1990 года. Паколькі мы ў знак пратэсту выйшлі з залі, то Дземянцей настаяў, каб у піку гэтым апазіцыянерам прыняць. Мы потым вельмі дзякавалі Дземянцею.

А так ён чалавек трагічнага лёсу, такое дзіця вайны… Малым быў нават паранены. Хаваўся ад немцаў у партызанскіх атрадаў, жыў вельмі кепска.

Чалавек ён быў някепскі, але пачалася перабудова. І ён проста не ведаў, што рабіць, таму і падтрымаў ГКЧП. Ён проста прывык ісці па лініі партыі. А тут прыйшоў Гарбачоў. Дземянцей не ўспрымаў, што кажа Гарбачоў, але мусіў выконваць. У гэтым і быў трагізм яго лёсу.

Ён выдаў потым цікавую кнігу ўспамінаў, не ведаю, хто яму пісаў, але там было багата цікавых ілюстрацый. У тым ліку і мой партрэт. Чамусьці толькі аднаго мяне з апазіцыі выбраў і выдаў у кнізе. Ён не ставіўся варожа да ўсяго беларускага.

Сяргей Калякін, старшыня партыі «Справядлівы свет»

«На мой погляд, гэта быў добры чалавек, які пражыў доўгае жыццё. Шмат чаго паспеў зрабіць для рэспублікі і для рэгіёнаў, дзе ён працаваў. Доўгае і складанае было жыццё. Здароўе ўсё аддаў радзіме. Апошнім часам больш лячыўся, чым адпачываў.

Я з’яўляўся ягоным пляменнікам. Мая мама — родная сястра Дземянцея.

Я з ім размаўляў апошні раз дзён пяць-шэсць таму. Мы з ім не размаўлялі пра падзеі ў краіне, яму было не да гэтага. Чалавек займаўся здароўем. У яго мноства праблем. І з вачыма, і з сэрцам, і з сасудамі.

У нас з ім былі спрэчкі, разыходжанні, розныя погляды на тое, што адбываецца ў краіне. І гэта нармальна. І пры гэтым у нас былі вельмі добрыя адносіны. Не трэба блытаць палітыку і асабістае жыццё».

Вячаслаў Кебіч, прэм’ер-міністр Беларусі (1990 — 1994)

«Я з Дземянцеем працаваў вельмі-вельмі доўга. Ад таго моманту, калі пачаў працаваць у гаркаме партыі і сканчваючы маёй працай старшыні Савета міністраў. Гэта быў вельмі сціплы, выбітны чалавек. Ён ніколі не паказваў усе свае веды да канца. Ён адносіўся да ліку тых людзей, якія не вылучаліся на фоне іншых. Пры гэтым гэта быў чалавек вельмі душэўны.

З Дземянцеем нельга было пасварыцца, разысціся ў меркаваннях. Ён ніколі не дапускаў думак, каб нашая гутарка ці дзелавая размова не скончылася поўным разуменнем адно аднаго.

Я ўспамінаю самы складаны дзень, калі я яго губляў. Губляў не фізічна, а як найлепшага сябра і настаўніка. Калі Мікалай Іванавіч, будучы старшынёй Вярхоўнага Савета, прыйшоў да мяне і сказаў: «Слава, я сыходжу. Я не магу працаваць з гэтай свалатой, якая цябе не слухаецца і не можа цябе зразумець. Я больш не магу». Я казаў, маўляў, Мікалай Іванавіч, на каго ты мяне пакідаеш, мне было так прыемна з табой працаваць.

У мяне са смерцю Дземянцей недзе нешта абарвалася. Я заўсёды звяраў свае ўчынкі з учынкамі Мікалай Іванавіча. Светлая памяць табе, дарагі мой таварыш і сябра».

Лявон Баршчэўскі, дэпутат Вярхоўнага Савета ад Апазіцыі БНФ (1990 — 1995)

«Ён быў у падпарадкаванні майго бацькі, калі яшчэ працаваў у МТС, а мой бацька узначальваў полацкі «Трактарзбыт». Гэта было яшчэ напрыканцы 1950-х. І вось Дземянцей мне гэта прыпамінаў: «У цябе быў такі добры бацька, а ты ніхто». Чалавек быў упарты, няглядзячы на свой вонкавы выгляд. Ён адчуваў, што не на сваім месцы».

* * *

Мікалай Дземянцей нарадзіўся 25 мая 1930 года ў Хотліна (Чашніцкі раён).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964). З 1970 года інспектар ЦК КПБ, з 1974 года сакратар Віцебскага абкама КПБ.

1989—1990 — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

У 1990—1991 узначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 года прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

1997—2000 гг. — член Савета Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце.

Каментары48

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Z-ваенкар пахвалілася, як белгарадская тэрабарона збіла са стрэльбы дрон. Аказалася, гэта быў расійскі дрон за $90 тысяч2

Інтэр'ер гэтай сталічнай кватэры адзначаны міжнароднай прэміяй дызайну. Вось за колькі яе прадаюць5

Беларуская фабрыка пачала рабіць постары з дываноў

Расійскі дэпутат, якога судзяць за антываенныя заявы, у апошнім слове выступіў з пакаяннем перад украінцамі. Суддзя выскачыў з залы4

ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць43

У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны4

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў1

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →