Свет66

Генеральнага сакратара АДКБ абвінавацілі ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў Арменіі

kremlin.ru

У Ерэванскі гарадскі суд накіравана хадайніцтва аб арышце генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, генерал-палкоўніка армянскай арміі Юрыя Хачатурава, паведамляе прэс-служба Спецыяльнай следчай службы Арменіі.

У паведамленні ведамства адзначаецца, што 26 ліпеня Хачатураву было прад'яўленае абвінавачванне ў звяржэнні сумесна з іншымі асобамі 1 сакавіка 2008 года канстытуцыйнага ладу Арменіі.

«На аснове супастаўлення доказаў, сабраных у рамках папярэдняга следства па крымінальнай справе аб падзеях 1-2 сакавіка 2008 года, 26 ліпеня 2018 года генеральнаму сакратару АДКБ Юрыю Хачатураву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 300.1 КК Арменіі за тое, што ён паводле папярэдняй змовы з іншымі асобамі зрынуў канстытуцыйны лад Рэспублікі Арменія», — гаворыцца ў паведамленні Спецыяльнай следчай службы.

Па дадзеных агенцтва Panarmenian.net, 26 ліпеня Хачатураў быў выкліканы на допыт у якасці сведкі ў рамках справы аб масавых беспарадках у Ерэване 1 сакавіка 2008 года. Прадстаўнік АДКБ сказаў РБК, што Хачатураў, як і абяцаў, адбыў у Арменію для дачы паказанні і іншай інфармацыяй у сакратарыяце арганізацыі не маюць.

Аналагічнае абвінавачанне раней было прад'яўленае экс-прэзідэнту Арменіі Роберту Качарану. У адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Арменіі абодвум абвінавачаным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У 2008 годзе апазіцыя на чале з Лявонам Тэр-Петрасянам, якія прайгралі выбары прэзідэнта 19 лютага таго ж года, праводзіла ў Арменіі мітынгі, пратэстуючы супраць вынікаў галасавання і дапушчаных падчас выбараў парушэнняў. Акцыі пратэсту 1-2 сакавіка 2008 года выліліся ў сутыкненні мітынгоўцаў з сілавікамі. У выніку сутычак загінулі дзесяць чалавек (у тым ліку двое паліцэйскіх), звыш 200 былі параненыя.

Хачатураў у 2008 годзе камандаваў часткамі ерэванскага гарнізона і быў намеснікам міністра абароны Арменіі, у 2008-2010 гадах ён займаў пасаду начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ, у 2008-2016 гадах быў начальнікам Генштаба Узброеных сіл Арменіі. У кастрычніку 2016 года ўказам прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна звольнены ў запас, пасля чаго прызначаны сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі Арменіі. С 2 мая 2017 года прызначаны генеральным сакратаром АДКБ тэрмінам на тры гады.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд29

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд29

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць