Здарэнні22

Сутэнёра з Ізраіля, які вывозіў у сэксуальнае рабства беларусак, будуць судзіць

Грамадзянін Ізраілю, арыштаваны ў рамках міжнароднай апэрацыі супраць гандляроў людзьмі, вывез пяць маладых беларусак у Ізраіль для заняткаў прастытуцыяй, піша радыё «Свабода».

Ягонымі ахвярамі сталі яшчэ жанчыны з Расеі і Ўкраіны. Гэта высьветлілася падчас расьсьледаваньня крымінальнай справы, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч.

Казакевіч сказаў, што сутэнэр арыштаваны і судзіць яго будуць у Беларусі, паколькі ён і ягоная жонка займаліся ў Беларусі бізнэсам. Яны мелі від на жыхарства. Іхная маёмасьць арыштаваная.

Супольнымі намаганьнямі беларускай міліцыі і ізраільскай паліцыі абясшкодзілі міжнародную групу зь пяці грамадзянаў Беларусі і аднаго грамадзяніна Ізраілю, якія пастаўлялі беларускіх дзяўчат у Ізраіль. Таксама сёлета перакрылі каналы пастаўкі «жывога тавару» зь Беларусі ў Турэччыну і Грэцыю.

Апошнім часам гандаль людзьмі выйшаў на другое месца паводле прыбыткаў у крымінальным сьвеце, склаў летась 32 млрд даляраў і адцясьніў на трэцяе месца нелегальны гандаль зброяй. Цяпер продаж людзей у сучаснае рабства саступае ў прыбытках толькі наркатрафіку.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць