Здарэнні66

У Краснадары проста на маршруце згарэў беларускі трамвай. «Белкамунмаш» папрасіў прабачэння

У трамвая на прыпынку загарэўся дах.

Фота: тэлеканал «Краснадар»

Беларускі трамвай ад «БКМ Холдынг» згарэў у Краснадары. Дах трамвая загарэўся раніцай 21 жніўня, калі ён стаяў на прыпынку. 

Пачаўся даволі моцны пажар, дах трамвая амаль цалкам выгараў. Неўзабаве на месца прыехалі ратавальнікі і за некалькі хвілін патушылі полымя, піша мясцовае МНС.

У выніку пажару ніхто не пацярпеў, людзі паспелі выбегчы з вагонаў. Але рух трамваяў у гэтым раёне быў паралізаваны. Папярэднія даныя сведчаць, што вагон загарэўся з-за кароткага замыкання.

Трамвай загарэўся ў Краснадары Фота: прэс-служба гарадскога УМУС
Фота: прэс-служба краснадарскай паліцыі

На здарэнне з трамваем адрэагаваў і вытворца. На месца адправілі спецыялістаў з сэрвіснага цэнтра, якія павінны былі разабрацца, чаму трамвай загарэўся. 

Так згарэлы вагон выглядае ўнутры | Крыніца: Арцём Шадыеў
Фота: 93.ru

«БКМ Холдынг» прыносіць прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці і прыме прадуктыўныя меры для прадухілення падобных інцыдэнтаў у будучыні», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Улады Краснадара да канца 2024 года збіраліся набыць 90 такіх трамваяў ад «Белкамунмаша». Аднак пакуль да горада даехалі толькі 20 саставаў.

Трамваі «Белкамунмаша», падобна аўтобусам МАЗ, гараць у Расіі не ўпершыню. Некалькі такіх інцыдэнтаў здаралася ў Казані і Санкт-Пецярбургу.

Каментары6

  • Будем отсталыми навсегда?
    22.08.2025
    По факту у нас и автобусы горят. Почему? А у нас утрачена высшая техническая школа времён БССР.
  • Г
    22.08.2025
    Год КАЧАСТВА і яшчэ якой халеры ў бсср.
  • Galen Erso
    22.08.2025
    Слаба працуе прапаганда.
    Калі трамвай згарэў - г.зн. 5 калона пры падтрымцы НАТА і Украіны пранікла і падсунула пашкоджаны вузел туды. Ваеннае становішча, дбаць не перадбаць.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю9

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства3

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

У Мінскай і Віцебскай абласцях таксама падаражэў праезд

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша7

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць