Свет1414

Трамп прызнаў, што яго сын перад выбарамі сустракаўся з расейцамі дзеля кампрамату на Хілары

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў, што яго сын сустракаўся з расейскім адвакатам у чэрвені 2016 года «для атрымання інфармацыі пра апанента», але лічыць гэта законным, піша bbc.com.

Гаворка ідзе пра сустрэчу Дональда Трампа-малодшага з расійскай юрысткай, звязанай з Крамлём, Наталляй Весяльніцкай у чэрвені 2016 года.

Спецпрокурор Роберт Мюлер расследуе інфармацыю амерыканскай выведкі аб тым, што расейцы ўплывалі на выбары для перамогі Трампа. Прэзідэнт адмаўляе змову. Ён назваў гэтае расследаванне «самым вялікім паляваннем на палітычных ведзьмаў у гісторыі».

Расія неаднаразова адмаўляла прэтэнзіі аб ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары 2016 года, дзе Трамп перамог суперніка ад дэмакратаў Хілары Клінтан.

Што сказаў Трамп?

У нядзелю аўтарытэтныя амерыканскія СМІ паведамілі, што прэзідэнт ЗША занепакоены магчымымі юрыдычнымі праблемамі, якія могуць паўстаць у Дональда Трампа-малодшага з-за сустрэчы 9 чэрвеня 2016 са спадарыняй Весяльніцкай. Яны спаслаліся на некалькі неназваных крыніц.

Дональд Трамп адказаў: «З'явіліся фэйкавыя навіны і абсалютная выдумка пра тое, што мяне непакоіць сустрэча майго выдатнага сына Дональда ў Trump Tower».

«Гэта была сустрэча для атрымання інфармацыі пра апанента, яна абсалютна законная. Такія сустрэчы стала праводзяцца ў палітыцы — гэта нікуды не знікла». «Я не ведаў пра гэта!» — дадаў Трамп.

Чаму гэта важна?

Апошні твіт прэзідэнта, мяркуючы па ўсім, супярэчыць папярэднім заявам каманды Трампа аб гэтай сустрэчы.

Калі New York Times упершыню напісала пра гэтыя перамовы, Трамп-малодшы заявіў, што ён абмяркоўваў са спадарыняй Весяльніцкай у асноўным тэму ўдзелу амерыканцаў ва ўсынаўленні расійскіх дзяцей. Аднак пасля прызнаў, што пагадзіўся на сустрэчу пасля таго, як даведаўся, што на ёй могуць прапанаваць інфармацыю аб Хілары Клінтан.

Амерыканскія СМІ паведамілі, што прэзідэнт ЗША браў удзел у падрыхтоўцы заявы свайго сына. Гэтую інфармацыю пазней пацвердзілі адвакаты Трампа.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана16

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

«З 100 штурмавікоў у жывых засталіся толькі 8». Вагнеравец расказаў пра маштаб страт у баях на мяжы з Украінай13

Хітры беларус выехаў на сваёй машыне ў Польшчу, купіў там такую ж і паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь7

«Каб губернатар спацеў». Што Лукашэнка патрабуе ад сваіх памочнікаў у рэгіёнах2

Прыгожую трапічную птушку заўважылі ў Беларусі1

Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае на верталёце па краіне, а не ездзіць на машыне3

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў40

Дырэктара мінскай кампаніі арыштавалі ў Маскве1

У Вікторыі Азаранкі скралі айфон, тэрапеўт дагнаў зладзюжку і прыдушыў7

«Гэта вяршыня». Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выпрацаваць нацыянальную ідэю64

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана16

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць