Здарэнні4545

Чалы ў судзе: За вечар перад збіццём выпіў 10 куфляў піва. Пазнаць нападнікаў не магу

Эканаміст Сяргей Чалы даў паказанні на судзе. Нагадаем, 19 мая кампанія невядомых збіла Чалага, ён трапіў у бальніцу з пераломам носа і чэрапна-мазгавой траўмай. Дасталася і сябрам эканаміста.

Як патлумачыў у судзе Сяргей Чалы, з рознымі сябрамі ён выпіваў цягам вечара.

«Агулам я выпіў 10 бакалаў піва», — узгадаў Чалы.

Ён з кампаніяй быў ва ўніверсаме «Цэнтральны». Туды і пад’ехаў яго сябар Анатоль Сакалоўскі. Пасля разам яны завіталі ў невялікую кавярню «Курыца Памада». Туды падышоў фатограф Аляксандр Васюковіч. Сябры выпілі піва. Пасля кавярня закрылася. Каб дапіць піва, якое засталося, кампанія пайшла ў двор побач. Стаялі, гутарылі. Пасля адбылася бойка. Падрабязнасцяў здарэння Сяргей Чалы ўзгадаць не змог.

«Я не надта памятаю. Але прайшоў чалавек, сказаў штосьці тыпу «валіце з нашага двара». Я адказаў штосьці кшталту «зараз дап’ем і пойдзем», — распавёў сваю версію Чалы.

Ён запэўніў, што паводзіў сябе спакойна. Дзяўчыну з мужчынам ён не бачыў.

Чалы прызнаў, што тады не запомніў мужчыну, і апазнаць Рублёва як нападніка не змог. Нават сёння ўпэўнена сказаць, што яго біў менавіта Рублёў, Чалы не змог.

«Што было пасля таго, як прайшоў мужчына?», — спытаў пракурор.

«Пасля мы вырашылі паціху сыходзіць…»

«Што было далей, што вы памятаеце?», — спытала суддзя Акавітая.

«Былі людзі, якія беглі. З боку аркі».

«Колькі людзей?»

«Складана сказаць. Некалькі», — адказаў Чалы.

Па яго словах, затым быў удар яму ў скроню. Ён пачаў закрываць галаву рукамі. Што было далей — не памятае.

Трохі пазней Чалы прыйшоў у сябе. Прыехала міліцыя, яго пасадзілі ў машыну, трохі паездзілі па раёне, шукаючы нападнікаў. Як ужо вядома, не знайшлі.

Таксама Сяргей Чалы паведаміў на пасяджэнні, што хоча спагнаць з абвінавачаных 5000 рублёў — кампенсацыю за маральную шкоду. Маўляў, ён доўга лячыўся ды і працаваць не мог — бо ён вядучы, а здымацца з разбітым тварам немагчыма.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць