У Вілейцы 28-гадовы мужчына не адпускаў сваю дзяўчыну і пагражаў нажом таксісту, які збіраўся павезці яе з іншым кавалерам. Пракуратура 6 жніўня накіравала справу ў суд. Пракурор Вілейскага раёна Вадзім Шукрынаў распавёў карэспандэнту Млын.by:
— Інцыдэнт адбыўся ў Вілейцы 29 траўня каля паловы другой гадзіны ночы. Мужчына адпачываў з дзяўчынай у інтэрнаце, у якім жыве. Калі яна выклікала таксі, села ў машыну і збіралася з’ехаць з іншым маладым чалавекам, п’яны кавалер дастаў кухонны нож, прыставіў яго да горла таксіста і загадаў не рухацца з месца, пакуль дзяўчына не выйдзе з машыны.
Па словах Вадзіма Шукрынава, абвінавачаны выцягнуў дзяўчыну з аўтамабіля, другі кавалер пацярпелай уцёк тэлефанаваць у міліцыю, а спалоханы таксіст з’ехаў з месца здарэння.
Падазраваны ў здзяйсненні злачынства быў некалькі разоў асуджаны. Да крымінальнай адказнасці прыцягваўся за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, рабаванне, махлярства, крадзяжы і прысваенне даручанай яму маёмасці.
Мужчына змешчаны пад варту да суда.
-
Улады абяцаюць кампенсацыю жыхарам з Жукоўскага, якіх заліло праз прарыў трубаправода
-
«Дапамажыце, маю маму забіваюць!» 11‑гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю падчас сваркі бацькоў
-
«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА
Каментары