Свет22

Такаеў звольніў міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў на вучэннях

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў вызваліў Даўрэна Касанава ад пасады міністра абароны. Рашэнне прынята пасля трагедыі падчас вучэнняў у Каспійскім моры, дзе загінулі 14 вайскоўцаў. 

«Указам кіраўніка дзяржавы Касанаў Даўрэн Жуматавіч вызвалены ад пасады міністра абароны Рэспублікі Казахстан», — паведаміла прэс-служба прэзідэнта Казахстана 27 верасня. Афіцыйна прычына адстаўкі ў прэзідэнцкім указе не называецца.

Даўрэн Касанаў узначальваў Міністэрства абароны з чэрвеня 2025 года. 3 верасня 2026 года ён быў паўторна прызначаны на гэтую пасаду.

Трагедыя адбылася 24 верасня падчас вайсковых вучэнняў. Тады 17 вайскоўцаў знесла ў Каспійскае мора. Траіх удалося выратаваць, 14 загінулі. 

Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу паводле двух артыкулаў, пяцёра службовых асоб Міністэрства абароны затрыманыя.

Каментары2

  • Фэйспалм
    27.09.2026
    Нават Такаеў у некім Казахстане звальняе за людскія страты, а ў нас што ЧКБ, што Гаюн, што Чужое неба, што Плян Перамога - ніхто ні за што не адказны!
  • Ёсік
    27.09.2026
    Фэйспалм, вы нешта паблыталі. Дзейны кіраўнік звольніў дзейнага міністра. Калі лукашэнка лічыць сябе дзейным кіраўніком, чаму не звольніў хрэніна за 5 самагубстваў жаўнераў за апошнія два гады, міністраў, якія нічога не робяць на сваіх пасадах? Бо такаеў спрабуе паказаць, што краіна жыве па законах, а лукашэнка даўно паказаў, што ён гаспадар ЗАТ "Беларусь", і толькі ён вырашае, як жыць, каму, калі, навошта, а можа і так добра.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць