Здарэнні77

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Відавочцы кажуць, што аварыйная служба прыехала толькі праз паўгадзіны.

Жыхары дома на Жукоўскага паказалі, як выглядае кватэра знутры пасля таго, як вада з прарванага трубаправода разбіла вокны.

Падлогі ў кватэры затапіла.

«Цалкам акно выбіла вадой. Усе дываны павыкідалі. Усё мокрае», — расказала аўтарка відэа.

Паводле яе слоў, на рамах з'явіліся расколіны. А струмень вады з трубаправода нёс з сабой і каменне.

Відавочца расказала «Анлайнеру», што вокны выбіла ў кватэрах з 2‑га па 5‑ы паверх. А аварыйная служба не спяшалася на месца надзвычайнага здарэння.

«Затоплены кватэры, пад'езд і сама вуліца Жукоўскага. З моманту першага звароту аварыйная служба прыбыла на месца толькі праз паўгадзіны», — расказала дзяўчына.

Як паведамілі ў «Мінскэнерга», выкід вады ўдалося спыніць у 13:05.

Работы на ўчастку ў раёне вуліцы Жукоўскага працягваюцца. Ужо завершаны этап адпампоўвання вады з цеплавой камеры. Цяпер энергетыкі прыступілі да земляных работ — раскопваюць участак для дакладнага вызначэння месца пашкоджання трубаправода.

Прычыны прарыву пакуль невядомыя. Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду.

Каментары7

  • маленькая архітэктарка цемры
    27.09.2026
    усе ў мінск і ўсё такое.. мінск жа рэзінавы
  • дыня
    27.09.2026
    а што скажа водаканальшчыца качанава?
  • хамса
    27.09.2026
    Лукашистам до [Рэд. Выдалена] ваши проблемы

    пару гадоў таму цягнуся з працы дадому.. лета.. жара.. як раптам бачу - о. "фантан".. прам ля самага жэса.. а па лесвіцы (там у нас нармальная такая лесвіца) сцякае прам ніагарскі вадаспад.. думаю - ну. пэўна ж у службы ўжо пазванілі, але.. на ўсякі пажарны, думаю, пазваню і я..

    тэлефаную. кажу так і так.. і трохі звіняючыся кажу - але вам пэўна ўжо пазванілі? не. - кажа дзяўчына. - вы першая. а ну.. - усе пэўна на дачах.. - нібы выбачаючы людзей, кажу..

    а там потым больш за паўгода перакопана ўсё было.. катлаван.. будаўнічая тэхніка.. і ўсё такое.. то бок прарвало дык прарвало.. а ўсім, бычыце, пофіг. не ва ўласнай хаце ж... то мабыць так і трэба

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага6

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага6

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць