Улада33

Першая настаўніца распавяла, якім быў Лукашэнка ў школе

Фота president.gov.by

«Быў моцны, статны, чорнавалосы. Валасы былі густыя-густыя», — вось як успамінала Сашу-школьніка 1 верасня ў Александрыі класная кіраўніца Аляксандра Лукашэнкі Вольга Чуяшкова. Якім кіраўнік краіны быў у школьныя гады, яна распавяла ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ.

Вольга Чуяшкова свой першы клас — 9 «А» — узяла адразу пасля інстытута: розніца паміж настаўніцай і вучнямі была невялікай — каля 10 гадоў. Такіх дзяцей, кажа сёння жанчына, у яе больш не было: «Гэта былі вельмі актыўныя вучні, а ён [Аляксандр Лукашэнка] ўжо тады быў лідарам і завадатарам». Педагог добра памятае выпускны таго самага 9 «А»: яе на першы вальс запрасіў менавіта Лукашэнка. «Ён добра вальсаваў… Быў моцны, статны, чорнавалосы. Валасы былі густыя-густыя», — кажа сёння Вольга Чуяшкова.

Паводле яе слоў, Саша Лукашэнка вучыўся добра — практычна без троек. Удзельнічаў у школьных канцэртах, прычым на баяне граў без нот — падбіраў на слых. Больш за ўсё, па словах педагога, будучы прэзідэнт любіў гуляць у хакей, крыху менш — у футбол, бо гэты від спорту летні, «а летам у вёсцы і так было шмат працы». 

«Запомнілася мне такая гісторыя. Неяк у размове перад Новым годам — Саша ў мяне, дарэчы, заўсёды быў Дзедам Марозам — я сядзела шыла касцюм і кажу: «Ну вось, сама засталася без ялінкі». І ўвечары грукат у акно. Ужо цёмна — што такое? Адкрываю дзверы — ялінка стаіць, велізарная, пухнатая, а з-за яе вызірае Саша. Ён вельмі мужны, добрасардэчны і, калі меркаваць па той літаратуры, па тых вершах, якія ён пісаў, ён вельмі любіць сваю Радзіму. Яго любімая песня была «Мой адрас ні дом і не вуліца, мой адрас Савецкі Саюз», — успамінае педагог. 

Вольга Чуяшкова дагэтуль памятае характарыстыку, якую яна дала Лукашэнкі для паступлення ў ВНУ: «Здольны, актыўны, захапляецца гісторыяй, ведае нямецкую мову, добры спартсмен».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць