Ежа1414

Мінчук па старадаўнім рэцэпце вырабіў пітны мёд. Дэгустуем

Аніматар Васіль Грыбоўскі — шмат хто сутыкаўся з ім на фэстах і вяселлях, якія ён праводзіць у вобразе «вясёлага шляхцюка» — год таму пастанавіў сабе паспрабаваць згатаваць па старажытным рэцэпце дубаўку. Гэта пітны мёд, які павінен 12 месяцаў вытрымлівацца ў дубовай бочцы. Год мінуў, і «Наша Ніва» пацікавілася вынікамі яго эксперыменту.

«Рэцэпт таго напою я вычытаў у кнізе Алеся Белага «Сакатала бочачка». Там аўтар падрабязна апісваў дубняк з назвамі двайняк, трайняк, чварняк».

Васіль паспрабаваў прыгатаваць чварняк. Узяў літр мёду, дадаў да яго тры літры вады, кінуў «на вока» хмелю і дрожджаў. Аднёс да суседа ў склеп, у якім тэмпература не вышэйшая за 7 градусаў, і пачаў чакаць. 

І вось тыдні два таму першы ўраджай уласнапрыгатаванага дубняку быў гатовы. 

«Я адмыслова не дадаваў туды цынамону, соку нейкіх ягад, каб у мяне атрымаўся пітны мёд з самым чыстым смакам». 

Дубовая бочка, якая дала напою назву, аддала яшчэ і свой водар, ад чаго дубняк стаў трохі даўкім і з прыемнай гаркотай. 

«На смак у напоі 15—16 градусаў моцы, — кажа спадар Васіль, — келіх вып'еш, дык адчуваецца».

Васіль называе мёд «гутарковым напоем». 

«Пад яго добра гаворыцца», — кажа Васіль. Хутка такі напой не вып'еш.

З літра мёду і трох літраў вады ў Васіля Грыбоўскага атрымалася каля 2 літраў пітнога мёду.

* * *

Медуніца, медавуха, мядуха — тэхналогія вырабу даволі простая, але патрабуе часу.

Мёд разбаўляюць гатаванай вадой, дадаюць дрожджы, хмель і трымаюць 6—8 сутак у халодным месцы. Сапраўдны мёд пітны павінен быў вытрымлівацца як мінімум 6—8 месяцаў (трайняк), 1,5—4 гады (двайняк) і 8—10 год (паўтарак).

У залежнасці ад прапорцыі мёду, вады ды ступені перагонкі, мёд пітны меў мацунак ад 12 да 50 градусаў.

Паводле дадаткаў ён падзяляўся на фруктовы (ягадны), зельны і карэнны.

Раней мёд рабілі толькі на святы, ад чаго пайшла прымаўка: «Я там быў — мёд і піва піў».

У Горадні мядовыя корчмы фіксуюцца ў крыніцах з пачатку ХVІ ст. Для працэсу вырабу мёду пітнога існаваў нават адмысловы тэрмін «сыціць мёд» — ад слова «сыта», якім называлі мёд, звычайна ў сотах, разведзены вадой і правараны. Рэцэпт мёду фіксуецца ў кнізе «Літоўская кухарка» (Вільня, 1881 год). Яго асаблівасцю было скарачэнне тэрміну гатавання мёду пітнога да 12 дзён. 

Мёд пітны (Рэцэпт пані Яніны Цеханюк, вёска Брындзішкі Ашмянскага раёна, запісаны Алесем Белым)

У вялікую ёмістасць (18—20 л) уліць 3 л вады, закіпяціць і пасля змяншэння агню дадаць 5 л вадкага мёду. Вадкасць давесці да кіпення і, увесь час памешваючы, уліць 8 л халоднай вады, але так павольна, каб вада не пераставала кіпець. Зменшыць агонь так, каб варыва ледзь «дыхала» і зняць шумавіны. Незакрытую ёмістасць пакінуць на гадзіну пільнуючы, каб варыва ледзь «дыхала». У асобным чыгунку закіпяціць 4 л вады, дадаць некалькі (да 10) зярнятак ядлоўцу, душыстага перцу і вялікую прыгаршню шышак хмеля. Усё гатаваць на малым агню некалькі хвілін, а затым працадзіць праз густое сіта і ўліць у раствор мёду. Гатаваць яшчэ 20 хвілін, зняць з агню і трымаць у цёплым памяшканні суткі. Пасля гэтага раствор пераліць у бутлю, дадаць 300 г пякарскіх дражджэй, уліць сок з аднаго лімона і заткнуць накрыўкай з газаадводнай трубкай. Падчас першай фазы ферментацыі трэба добра сачыць, каб пена не забіла гэтую рурку.

Замена пякарскіх дражджэй віннымі робіць больш шляхетным смак напою, але хто хоча захаваць смак «таго самага» мёду, павінен трымацца старога рэцэпту, а бутлю замяніць драўнянай бочкай, моцна зашпунтаванай.

Пасля завяршэння ферментацыі, якая цягнецца 4—5 месяцаў, варыва разліваюць у бутэлькі (асцярожна, каб не замуціць асадак), шчыльна закаркоўваюць і ставяць у халоднае месца. Чым даўжэй яны будуць ляжаць у холадзе і цемнаце, тым лепшы будзе напітак.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст28

Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст

Усе навіны →
Усе навіны

46-гадовую настаўніцу мінскай гімназіі судзяць за гвалтоўны сэкс з падлеткам. Ёй пагражае да 10 гадоў калоніі27

Хлопец, якога заглынуў кіт, расказаў, як яму ўдалося выжыць6

Настаўніцу беларускай мовы з Мінска з 20-гадовым стажам судзяць за абразу Лукашэнкі5

Некалькі дзясяткаў беларусаў затрымалі з пачатку года па вяртанні ў краіну1

Па сённяшнім дні беларусы вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Хто ганяе на квадрацыклах па гарадзішчы на Менцы?11

Дуэт Sw@da і Niczos з песняй на падляшскай гаворцы заняў на польскім адборы на «Еўрабачанне» другое месца11

«План, як спыніць Пуціна і скончыць вайну». Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША ў Мюнхене5

У Харкаве паставілі помнік мастаку беларускага паходжання. Сувязь з Беларуссю замоўчваецца17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст28

Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць