Грамадства22

Наскевіч патлумачыў, чаму па «справе Коржыча» не судзяць афіцэраў

Старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч у праекце «Размовы ў прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1» пракаментаваў гучную «справу Коржыча». У чацвер ён дакладаў пра яе кіраўніку дзяржавы. Як вядома, у Мінску праходзіць суд, абвінавачваюцца тры сяржанты». Грамадства ўзрушана: чаму ў судзе асноўныя прэтэнзіі адрасаваныя сяржантам і чаму няма афіцэраў?» — спытаў журналіст, паведамляе Еўрарадыё.

Вось што сказаў Іван Наскевіч: «У якасці абвінавачаных па дадзенай крымінальнай справе прыцягнутыя тры малодшыя камандзіры, тры сяржанты гэтай роты, якім выстаўленыя абвінавачанні ў перавышэнні ўлады, што пацягнула цяжкія наступствы. А менавіта: давядзенне да самагубства радавога Коржыча.

Мушу сказаць, што ў рамках расследавання гэтай крымінальнай справы распачата 10 крымінальных спраў у дачыненні да 13 асоб, якія тычацца нестатутных узаемаадносін у гэтай вайсковай частцы. Восем спраў ужо накіраваны ў суд, яшчэ дзве знаходзяцца на завяршальнай стадыі.

Што тычыцца ўзроўню адказнасці. У крымінальнай праве ў нас замацаваны прынцып персанальнай адказнасці. Гэта значыць, што з пункту гледжання следства абвінавачанне выстаўленае менавіта тым фігурантам, якія, на нашу думку, вінаватыя ў тым, што салдат звёў рахункі з жыццём. Зразумела, што можна гаварыць пра апасродкаваную віну. У гэтай сувязі надыходзяць і іншыя віды адказнасці. У прыватнасці, камандзір часткі звольнены, камандзір роты таксама прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, за тыя злачынствы, якія інкрымінуюцца яму. Таксама прыцягваецца да крымінальнай адказнасці і прапаршчык, старшына гэтай роты, зноў жа яму інкрымінуецца менавіта тое, у чым ён вінаваты.

Я ўпэўнены, што следчай групай зроблена ўсё, што магчыма было ў дадзенай сітуацыі. На адрас Міністэрства абароны ўнесеныя адпаведныя акты рэагавання. Я спадзяюся, што прынятыя адпаведныя жорсткія меры. І хацелася б верыць, што падобныя рэчы паўтарацца ў будучыні не будуць».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць