Кіно33

Меркаванне: Сапраўды нацыянальныя творы сёння — гэта не толькі пра веліч сівой мінуўшчыны і нават зусім не пра яе

«Крышталь» Дар’і Жук паказвае, чаму «нацыянальнае кіно» не можа быць такім, якім многія яго дагэтуль уяўляюць. Меркаванне Антона Лявіцкага. 

Традыцыйны сюжэт беларускага нацыяналізму — далучэнне да свету, удзел у сучаснасці. «Людзьмі звацца» Купалы — пра гэтае хаджэнне. Ёсць менш вядомыя, дэталёвейшыя праграмы (напрыклад, у Касцюкевіча ці ў Настассі Колас).

Спосаб удзелу ў жыцці быў рухам цераз нацыянальнае (партыкулярнае) да агульнага. Гэта мо’ правільная дыялектыка: апісанне магчымае, калі матэрыял разгалінаваны і разнастайны, здольны да самастойнасці.

Гаворка ідзе пра сістэмнасць. Рэдка хто здольны мабілізаваць уласную ўяву, каб адвольна, але пераканаўча ствараць сістэмы. Лем і Борхес — яскравыя прыклады; але такая абстрактнасць, адцягненасць і ад чытача патрабуе адпаведнага ўмельства. Даніла Жукоўскі крытыкаваў беларускія ўзоры такой разумовай самазасяроджанасці — Балахонава, Бацюкова — як «вылоўліванне ідэй з паветра».

Іншы беларускі прыклад, які варта ўпамянуць, — Юхнавец. Ён таксама пасуе ў гэты рад.

Такім чынам, падсумаваўшы: поспех — дынаміка і суверэннасць — магчымыя, калі матэрыял сістэмны, а апісанне абавязанае рабоце.

* * *

Здаецца, меркаванае беларускае нацыянальнае кіно заўсёды ўяўлялася ў катэгорыях рэалізму. Рэалізм канцэптуалізуе творчасць як даследаванне тыповых з’яў жыцця. Мадэлюецца сетка імавернасцей, якія надаюць твору падставовую вартасць, практычнае значэнне. Славутыя адкрыцці беларускай літаратуры пераважна засталіся лакальнымі — найлепей паказаць беларускага селяніна, калектывізацыю.

Нездарма нацыянальнае кіно ў Савецкай Беларусі зрабіў Тураў. Гэта была экранізацыя Мележавага шэдэўра — «Палескай хронікі».

Але нацыянальнае кіно, вымеранае нацыяналізмам, даўно патрабуе гранічнага напружання аналітычнага розуму. Каб зрабіць нацыянальнае кіно ў цяперашняй Беларусі, недастаткова эксплуатаваць рамантычныя спекуляцыі пра значэнне беларускай мовы і веліч сівой мінуўшчыны. Рытарычнае смецце, якое пануе ў беларускай літаратуры і гістарыяграфіі, літаратуразнаўстве і палітыцы, даўно хавае адсутнасць сістэмнасці. 

Узаемная адасобленасць з’яў, што мусілі б утвараць сістэму, пільна патрабуе метаапісання. Вынаходства ў катэгорыях і паняццях, умення зірнуць на сябе адстаронена, нават адчужана.

* * *

Новае нацыянальнае кіно павінна знайсці новыя паняцці. Калі ўжо немагчыма вызваліць каштоўную катэгорыю нацыі з ланцугоў таўталогій, якімі яе аблыталі песняры адвечнага шляхецтва і нацыянальнага характару, трэба пакінуць яго ўбаку.

Рацыянальнае вызначэнне мэты — кшталтаванне супольнасці гарадской культуры, — магчымае і праз іншыя катэгорыі. Яны могуць быць сакавіта-беларускія (гуртаванне і сумоўе, рошчына і дзейснасць) або бяздушна-інтэрнацыянальныя — сінергетыка, рынак (дачыненне попыту і прапанавання), сістэма.

Ці была такая мэта ў стваральнікаў «Крышталя»? Выдае на тое, што не было. Магчыма, фільм стыхійна — міжвольна — выканаў падобную праграму.

* * *

Як магчымыя міф, штамп? Або фальклор — ушчыльненне фабулы, якое робіць яе магчымай для рэгулярнай, эканомнай рэпрадукцыі: у фільме — расказ аб тым, што якасны беларускі крышталь прадаюць у Францыі. Яны ажыццяўляюцца таксама праз сістэмнасць назірання і практыкі.

Работа з міфам, штампам і фальклорам, здаецца, вызначаючы адмоўныя бакі фільма (рэфлекторнае і таму бескарыснае стаўленне да штампу — песімістычнае адпрэчванне, а міф 90-х, які згаджае фільм, жывіцца этатысцкай, патэрналісцкай этыкай; апавяданне пра занядбанне і заняпад «ліхіх 90-х» беспамылкова можна лакалізаваць у ідэалагічным абшары Беларусі), вызначае і станоўчыя.

Гэта ненавязлівая, але гнуткая дынаміка сюжэта (1). Суверэнная выразнасць дыялогаў (2). Неаднастайнасць персанажаў (3). Змястоўнасць візуальнай драматургіі (4). З гэтага вынікае структурная магчымасць даверу да гістарычнай рэканструкцыі фільма: абгрунтаванне ягонай рэалістычнай прэтэнзіі. Гэтыя чатыры ўласцівасці робяць апісанне сістэматычным.

Найперш гэта тычыцца назвы. Яна з вынаходлівай дакладнасцю (уражваюць крышталёвыя свяцільнікі) звязвае ніты гутарак, учынкаў і прычынна-выніковых сувязей у вузлы сюжэта і асноўнай думкі.

* * *

«Крышталёвы лебедзь» (ці можа назва па-беларуску перакладацца з англійскай мовы?) картаграфуе досвед беларускіх 90-х з акуратнасцю. Яна выяўляецца ўжо ў тым, што няясна: ці гэта яшчэ дэмакратычны эпізод 1991—1994, ці ўжо народ, адведзены ад бездані.

Гэтая картаграфія з любоснай пільнасцю паказвае дзяржаву і інфраструктуру, бюракратыю і ўлучэнне Беларусі ў глабальную плынь людзей, тавараў і ідэй. Класічны падзел на горад і вёску, які займаў беларускую літаратуру 1960—1970-х, абвастраецца: Хрустальны фармальна мо’ ўжо не вёска, але мадэрнасць размеркаваная гранічна неаднолькава і паміж гарадамі. На адным баку гэтых файных адметнасцяў — выдасканалены маўленчы этыкет (вы там у Мінску усе на вы?), уяўленыя супольнасці інтэлігенцыі і нацыі (матэрыялізаваныя коласам, Ленінам і партызанамі ў музеі Азгура), атрыманыя ў спадчыну ўстановы культурнай палітыкі, якія ўзнаўляюць гэтыя супольнасці, робяць іх фактам практычнага жыцця. Паралельна гэтыя ўстановы і супольнасці напаўняюцца новым зместам, новай штодзённасцю, там выспявае новы клёк. Даўнейшы жыццёвы свет незваротна разбураны і тут: «духоўная практыка» — ці то радзіма, ці ёга, ці кармічнае практыкаванне — расцярушаныя ў матэрыяльнай нястачы, побытавай неўладкаванасці.

Па іншы бок — свабодныя прасторы выключаных з мадэрнасці груп. Тут літаратурнай мовай грэбуюць («языком часаць» — гэта мо не гэтак пра дасканалую рускую фанетыку, а больш пра той самы этыкет). Тут асноўным камунікацыйным сродкам застаецца гвалт, які структуруе штодзённасць, узаемадзеянні, ідэнтычнасці. Азначае жыццё: армію, каханне і цялеснасць.

Для гэтых груп ці не адзіны сродак удзелу ў мадэрнасці — работа. Менавіта яна становіць прыватны рэсурс гордасці, стабільнага самаадчування, самаразумення. Тоеснасць людзей Хрустальнага штодня падтрымліваецца на заводскай прахадной: тут не відаць, ці вайна на відзіку ў музеі мае значэнне. Разбурэнне правіл у фільме паказана з уражальнай трапнасцю: яно найперш выражаецца ў занядбанні працы. Праца і работа губляюць сэнс увачавідкі, і Францыя, з ейным функцыянальным — і справядлівым? — рынкам застаецца апошнім самаапраўданнем беларускага крышталю. Па-свойму залучаючы рэжым часу, які пануе ў Хрустальным, у той сукупны рух, які называюць дэмакратычным транзітам. Абы ён які быў.

У гэтым вязьме досведаў малазаўважны беларускі нацыяналізм. Курэйчык ужо выказаўся на гэты конт — але, здаецца, памылкова. 

Задача ў тым, каб застацца ў межах рэалізму і сістэмна апісаць грамадскія з’явы. Гэта значыць, апісваць тыповыя прыклады, узоры.

Фота facebook.com

* * *

Што такое сістэма, тып і рэгулярнасць? Іншы спосаб пазначыць міф, штамп і фальклор; па-над гэтымі паняццямі цяжэе ў фільме сталінскае паняцце радзімы.

Ці паддаецца сістэма змене? Дакладней: якія магчымасці ўплываць на гэтыя змяненні мае асоба? Індывідуальнае намаганне патанае ў сістэме-радзіме: унікнуць strong connections складана, амаль немагчыма. Праз сілу гэтых сувязей Купала канчаецца Ляўкамі, і нават пасля крушэння злачыннага рэжыму, у кульмінацыйную пару красавання транзіту, той-сёй патрапіць растлумачыць, чаму верш «Камуністы» Куляшова — гэта шэдэўр.

* * *

«Крышталёвы лебедзь» расказвае не пра адраджэнне. Але ягоны сюжэтны тлум недзе блізка. Гісторыя пра бацькаўшчыну — пра бляянне-зоў ягнят і крык вароніных грамад над могілкамі, музычны канфлікт у рытарычным суправаджэнні беларускай паэзіі — робіць сабе клопат пра вызваленне асобы, індывідуальную дзеяздольнасць проці strong connections.

«Cmon, nothing will ever change here». Тут ніколі нічога не адбудзецца — аблудны аналіз, няпраўда: так у фільме ўпотай завязваецца сюжэт. Потым выясняецца, як багата ўсяго ў беспарадку. Пра гэта сінхронна, у 90-я, пісалася ў рэпартажах часопіса «Маладосць». Пра гэта апавядае прыгода галоўнай гераіні.

Прозвішча галоўнай гераіні напамінае Паўлінку — ці выпадкова, цікава? Выразную паралель становіць далікатнасць у сюжэце. Вітаючы надыход 90-х, гэтую Купалаву ўдаваную прастату вытлумачваў Георгій Колас. Ён рэканструяваў Купалава разаважанне пра ўдзел у жыццяпісе чалавецтва, пра асвойтванне ў тэкстах Дантэ і Шэкспіра.

Фота facebook.com

* * *

Як пішацца жыццяпіс чалавецтва? Удзел у жыцці. Абапал гэтай дарогі параскіданыя аналітычныя мадэлі, і «Крышталёвы лебедзь» прапануе чарговую. Гэта дэпрэсіўная гісторыя, такі фармальны крытэрый дазваляе проціпаставіць яе экзістэнцыялісцкім шуканням. Каб пагадзіць кірункі гэтай рэцэнзіі.

Як пісаў Гайдэгер, толькі ў навальніцы мы асвойтаныя быццам удома. Якое ўжо тут адраджэнне.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць