Свет44

The Sun назвала імёны шпіталізаваных з рэстарана ў Солсберы

Брытанская газета The Sun паведамляе, што двое чалавек, якія ў мінулую нядзелю патрапілі ў бальніцу пасля таго, як ім стала дрэнна ў рэстаране Prezzo ў Солсберы, былі 30-гадовая Ганна Шапіра і яе 42-гадовы муж Алекс Кінг. Пра гэта, як паведамляе газета, распавяла сама Шапіра ў гутарцы з выданнем.

Жанчына, якая, па яе словах, падзарабляе мадэллю, раскрыла падрабязнасці вечара, калі адбыўся інцыдэнт. Яна паведаміла, што наведаць дадзены рэстаран ім параіла ўладальніца дома, які яны з мужам арандавалі недалёка ад Солсберы. Яна прызналася, што прапанова гаспадыні дома наведаць рэстаран Prezzo ў Солcберы [знаходзіцца за 300 метраў ад рэстарана Zizzi, дзе ў дзень свайго атручвання абедалі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія] яе пацешыла. «Спадзяюся, мы не атруцімся», — успамінае суразмоўніца сваю рэакцыю на прапанову.

«Прыйшоўшы ў рэстаран, я замовіла фларэнтыйскую піцу, а Алекс — сібас, гародніну і бульбу. Таксама ў нас было дзве шклянкі белага віна», — паведаміла жанчына. Пазней, па яе словах, мужу стала дрэнна і ён пайшоў у прыбіральню. Па заканчэнні 15 хвілін жанчына адправілася за ім і знайшла яго на падлозе з «пенай ля рота». Услед за гэтым яна пачала клікаць на дапамогу, а затым ёй стала дрэнна і самой. Абое былі шпіталізаваны ў раённую бальніцу Солсберы.

Жанчына таксама падзялілася сваімі меркаваннямі, што магло прывесці да такога развіцця падзей. Яна лічыць, што яна, як і Сяргей і Юлія Скрыпалі, была мэтай нападу з боку Крамля.

Са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ў службах бяспекі выданне піша, што пара магла быць атручаная стрыхнінам. Жанчына паведаміла, што яе мужа ўвялі ў штучную кому, з таго часу яна яго не бачыла.

The Sun удакладняе, што Шапіра нарадзілася ў Ніжнім Ноўгарадзе, у 2006 годзе, па жаданні яе сям'і, стала грамадзянкай Ізраіля.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць