Лідчанка зняла ВІДЭА пра тое, як спрабуе падняць сына, які перасоўваецца на калясцы, па пандусе ў пад'ездзе
Лідчанка Алена Юшкевіч зняла відэа пра тое, як спрабуе падняць сына, які перасоўваецца на калясцы, па пандусе ў пад'ездзе.
Актывістка Дар'я Царык у фэйсбуку паведаміла, што пандус быў усталяваны ЖКГ, і некалькі разоў яны ўжо падалі з сынам. Усталяваны пандус не падыходзіць праз высокі вугал схілу лесвіцы і хваробу хлопчыка. У Антона спінальная цяглічная атрафія, дапамагаць рукамі ён не можа.
Алена неаднаразова пісала ў мясцовую адміністрацыю з просьбай усталяваць электрычны схільны пад'ёмнік. Кожны раз на звароты адказваюць, што няма сродкаў. Апошняя адмова была падпісаная намеснікам старшыні Лідскага раённага выканаўчага камітэта В. Ф. Пранюком.
-
Прапагандысты паказалі моцна схуднелага Васіля Верамейчыка
-
Стала вядома, хто атрымаў жыллё ў «сакрэтным» доме пад Драздамі. Сярод іх — сілавік, які «вызначыўся» ў 2020 годзе
-
Дактары з Украіны і Беларусі з цяжкасцю здаюць польскі медыцынскі экзамен. Праўда, палякі з замежным дыпломам спраўляюцца не лепш
Каментары