Хлопец зарабляў продажам спайсаў і гашышу, паведамляе sb.by.
Кліентамі была моладзь. Хлопец вырашыў набыць пісталет для «ўласнай бяспекі». Але не атрымалася. Падчас здзелкі яго і прадаўца затрымала міліцыя. Канфіскавалі пісталет ТТ і дзве абоймы да яго.
Акрамя таго, следства высветліла, што ў верасні хлопец прадаў 9,5 грама гашышу. Цяпер на яго завялі крымінальную справу як за незаконныя дзеянні са зброяй, так і за гандаль наркотыкамі.
Каментары