Здарэнні

Апраўдалі трактарыста, які забіў міліцыянта

Сэнсацыйны прысуд вынес Харкаўскі апэляцыйны суд. Два гады таму на падворак Міхаіла Жыдэнкі заявіліся двое незнаёмцаў у цывільным ды пачалі біць яго ды жонку. Гаспадар схапіў стрэльбу… Потым аказалася, што нападнікі — супрацоўнікі міліцыі, намоўленыя суседзямі. Міхал трапіў у СІЗА й ужо не спадзяваўся пабачыць сонца.

Сэнсацыйны прысуд вынес Харкаўскі апэляцыйны суд. Ён цалкам апраўдаў Міхаіла Жыдэнку, трактарыста, які пазалетась у лістападзе у двары сваёй хаты забіў міліцыянта.

Суд даказаў, што Жыдэнка дзейнічаў у рамках неабходнай самаабароны, а міліцыянты, якія прыйшлі да яго зь незаконнымі прэтэнзіямі, пасьля сфальсыфікавалі абвінавачваньні.

Трагедыя ў сяле Прасяным

, што ў Новавадаласкім раёне Харкаўскай вобласьці, здарылася 15 лістапада 2006 году. Трактарыст Міхаіл Жыдэнка ў сваім двары застрэліў старшыну Пясочынскага аддзелу міліцыі Віталя Сідарэнку. Суседзі й жонка Міхаіла, якая была відавочцай падзей, цьвердзілі: праваахоўнікі прыйшлі да Жыдэнкі, намоўленыя суседкай Марыяй Галавешкай ды ейным сынам, прадпрымальнікам Раманам. Тыя пасварыліся з Жыдэнкам праз тое, што трактарыст неакуратна разараў мяжу на гародзе. Тады Марыя з сынам зьвярнуліся да знаёмых міліцыянтаў, каб тыя застрашылі ці нават пабілі Міхаіла.

Як пасьля расказвалі жыхары Прасянога, на двор да Жыдэнкі міліцыянты прыйшлі ў цывільныай вопратцы, не паведамілі, што маюць дачыненьне да сілавых структураў, ня мелі пры сабе пасьведчаньняў. А прыйшоўшы, пачалі збіваць гаспадара й ягоную жонку. Менавіта таму Міхаіл схапіў стрэльбу і, калі Сідарэнка рушыў на яго, стрэліў незнарок.

Спадар Міхал сам выклікаў хуткую і міліцыю.

Паводле афіцыйнай вэрсіі міліцыі й абвінавачаньня, праваахоўнікі ў сяле суседняга раёну рабілі падваравы абход, каб знайсьці злодзея, які скраў мабільны тэлефон. У двор Жыдэнкі яны зайшліся выпадкова, каб удакладніць інфармацыю, назваліся прадстаўнікамі міліцыі й паказалі пасьведчаньні. П’яны Міхаіл забіў аднаго зь іх.

За наўмыснае забойства супрацоўніка праваахоўных ворганаў пракуратура патрабавала пажыцьцёвага зьняволеньня для Жыдэнкі.

Але ў судзе з дапамогай сьведкаў і аналізу суседзкіх тэлефонных размоў удалося давесьці, што міліцыянты маняць. Больш за тое, абарона даказала, што пасьведчаньняў у праваахоўнікаў пры сабе не было. Іх пасьля падклалі да рэчавых доказаў, а рапарты падрабілі. Замест касэты, на якой мусіў быць запіс агляду месца злачынства, у матэрыялах сьледзтва аказаўся амэрыканскі баявік. Мэдыкі засьведчылі, што жонку Міхаіла сапраўды пабілі, ды пракуратура не брала гэта да ўвагі.

Тры гадзіны судзьдзя чытаў прысуд, зь якога вынікала: Міхаіл не пераступіў рамкі неабходнай самаабароны. Калі стрэліў, ён быў зьляканы, і ня дзіва:

тры гады таму гэтаксама невядомыя бандыты забілі ягонага брата, а цяпер два незнаёмцы білі ягоную жонку й пагражалі забіць яго самога.

Сьлёзы, віншаваньні ды авацыі — землякі Міхаіла, сябры й абаронцы па абвяшчэньні прысуду не хавалі сваіх пачуцьцяў. Кажуць, да апошняга ня верылі, што Міхаіла вызваляць.

Любоў Галаўко, жонка Міхаіла, кажа:

«Калі апошнія словы былі „вызваліць“, тады я паверыла, а так ня верыла да апошняй хвіліны. Я ня думала, што можа ў нас быць справядлівы суд — колькі гляджу тэлевізар, колькі няпраўды, колькі гадасьці гэтая міліцыя робіць, ніколі ў жыцьці ня думала, што можа такое стацца. Але я ўдзячная, я ўдзячная судзьдзю, усім людзям, якія дапамагалі — два гады сюды ад’езьдзілі».

Цягам месяца пракуратура можа абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе Ўкраіны. Аднак прадстаўніца абвінавачаньня не змагла адказаць, ці будзе пракуратура падаваць апэляцыю.

Тым часам калегія судзьдзяў у справе Жыдэнкі вынесла пастанову ў дачыненьні да пракурора Харкаўскай вобласьці з патрабаваньнем даць ацэнку няпоўнаму расьсьледаваньню й вырашыць пытаньне пра прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці ўсіх асобаў, якія давалі хлусьлівыя паказаньні.

Мікалай Суржко, адвакат Міхаіла Жыдэнкі, кажа:

«Мы лічым, што прысуд справядлівы, але крыху запозьнены. Мы будзем рабіць усё, каб усе — ад замоўцаў, выканаўцаў, арганізатараў да чыноўнікаў з пракуратуры Харкаўскай вобласьці, якія фальсыфікавалі гэтую справу, — панесьлі заслужанае пакараньне».

Другі адвакат, Уладзімер Цімашэнка, дадае:

«Гэта зь вялікай літары судовая калегія, таму што... паказвае, што ў нас будзе прававая дзяржава й будуць паважаць закон і правы грамадзян».

Міхаіла Жыдэнку вызвалілі адразу пасьля абвяшчэньня прысуду. У калідоры яго віталі як героя. Сам ён кажа:

— Удзячны я нашаму народу, добрыя ў нас людзі, а багата сядзіць хлопцаў невінаватых.

— А што сьпярша рабіць будзеце?

— Трэба акліматызавацца сьпярша, два гады ня бачыў сонца!

Некалькі фармальнасьцяў, і Міхаіл Жыдэнка выйшаў на вуліцу без канвою. Упершыню за два гады. У Прасяное ён паехаў у суправаджэньні ганаровага картэжу сяброў — гуляць абяцалі ўсім сялом і не адзін дзень.

Паводле АТН, Газета по-харьковски.

Каментары

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць