Смяротная аўтамабільная аварыя адбылася 29 кастрычніка ў 8:15 раніцы ў цэнтры Шчучына.
Як паведамляе ДАІ, на вуліцы Леніна кіроўца «Аўдзі» наехаў на веласіпедыста, які рухаўся пасярэдзіне праезнай часткі насустрач легкавіку.
У выніку ДТЗ 87-гадовага мужчыну з цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу, дзе праз дзве гадзіны ён памёр.
Каментары