У Полацкім раёне мужчына праваліўся пад падлогу ў хляве, а на яго зваліўся конь, паведамілі БЕЛТА ў МНС.
Званок выратавальнікам паступіў 22 лістапада ў 21.53. У вёсцы Шпакоўшчына мужчына праваліўся ў хляве пад падлогу і быў заціснуты зверху канём і меў патрэбу ў дапамозе. «Калі на месца прыбылі работнікі МНС, гаспадар знаходзіўся пад канём на глыбіні 1,5-2 м і не мог выбрацца самастойна. Аказалася, што, калі мужчына заводзіў жывёлу ў хлеў, на ўваходзе праламіліся дошкі і ён зваліўся ўніз», - распавялі ў МНС.
Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнай вяроўкі і пояса прыпаднялі каня і выцягнулі пацярпелага наверх. Затым з дапамогай пажарных рукавоў работнікі МНС дасталі і каня. Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі мужчыну шпіталізавалі з рознымі траўмамі.

Каментары