Здарэнні1616

Вынеслі прысуд беларусу, які вырашыў праверыць як працуюць спецслужбы ды «пажартаваў» пра тэракт і Лукашэнку

Жыхар Полацкага раёна Зміцер Русак «нажартаваўся» на крымінальную справу.

Зміцер Русак каля суда. Фота — «Віцебская вясна»

Адбылося ўсё 1 мая. Разам з сябрамі Русак зладзіў пікнік на лецішчы. Размова зайшла пра палітыку і сілавікоў. Русак вырашыў даказаць расейцам, што ў Беларусі сілавыя структуры не адсочваюць допісы ў сацыяльных сетках.

І каб пацвердзіць гэта, напісаў на сваёй старонцы УКантакце паведамленьне пра нібыта падрыхтоўку выбуху ў гандлёвым цэнтры «Манеж» у Полацку: «Я рыхтаваў бомбу. Будзе тэракт у Полацку. У манежы».

Апроч паведамленьня пра выбух, Русак дапісаў: «Я ненавіджу ЛУКАШАНКУ. Ён — *** [у арыгінале было нецэнзурнае слова — рэд.]».

Што цікава, увагу на пост звярнулі сапраўды не сілавікі. Допіс убачыў жыхар расійскага Мурманска і адправіў скрыншот сваёй знаёмай з Полацка, а тая звярнулася ў міліцыю.

У выніку на Русака завялі дзве справы: за хлуслівае паведамленне аб небяспецы і за абразу прэзідэнта.

Як паведамляе «Віцебская вясна», на судзе Русак казаў, што раскаяўся, але вінаватым сябе не лічыць. Таксама ён заявіў, што меў на ўвазе «не таго Лукашэнку».

Суд Полацкага раёна 19 лістапада агучыў свой вырак. Русак атрымаў 2 гады хатняй хіміі. Тэлефон, з якога ён напісаў той пост, прызналі сродкам злачынства і канфіскавалі.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна2

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць