Улада1313

Лукашэнка патлумачыў, чаму пакінуў Русага на пасадзе віцэ-прэм'ера

Аляксандр Лукашэнка сёння ў Оршы на нарадзе па развіцці льняной галіны і перапрацоўцы лёну распавёў, чаму пакінуў Міхаіла Русага на пасадзе віцэ-прэм'ера, піша БелТА.

«Апазіцыя, не апазіцыя пісалі: вось усіх віцэ-прэм'ераў прэзідэнт павыганяў, а Русага пакінуў. Потым адзін нейкі паўапазіцыйны сайт, паведамілі мне, напісаў: напэўна, з Русым разбяруцца па выніках года. Абсалютна правільна. І Русага з сённяшняга дня б не было, але як чалавек вясковы я разумею: быў усё ж такі не лепшы год. Справа не ў надвор'і, але быў далёка не лепшы год», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак, лічыць кіраўнік дзяржавы, у вытворчасці таго ж ільновалакна можна было б дамагчыся прыкметна большых вынікаў, калі б гэтай сферы губернатары надавалі належную ўвагу. «Так, дрэнна, але ўсё-ткі, як кіраўнік нашага прадпрыемства тут сказаў, у яго ёсць добрая дынаміка.

Гэта ратуе Русага ад той катастрофы, якую пацярпелі яго калегі на чале з Кабяковым. Але, Міхаіл Іванавіч, не дай бог вы з Зайцам (міністр сельскай гаспадаркі і харчавання) не вырашыце гэтую праблему у 2019 годзе «, - папярэдзіў ён.

Як паведамлялася, жнівеньская нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы ў Оршы была фатальнай для папярэдняга складу ўрада: праз некалькі дзён Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада. Пасадаў пазбавіліся прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў і ўсе ягоныя намеснікі, акрамя Міхаіла Русага.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць