Грамадства1616

«Пакінуць краіну да апоўначы». Мінская міліцыя пакінула рашэнне пра высылку прэс-сакратара АГП у сіле

Ганна Красуліна, фота Волі Афіцэравай

ГУУС Мінгарвыканкама разгледзела скаргу прэс-сакратара АГП Ганны Красулінай на рашэнне аб высылцы, якое прыняло Упраўленне ўнутраных спраў Маскоўскага раёна Мінска. ГУУС пакінула рашэнне ў сіле.

13 лістапада Ганну Красуліну выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе ўручылі апавяшчэнне аб высылцы з Беларусі тэрмінам на адзін год. Пакінуць краіну яна павінна была да 30 лістапада. Прычына высылкі ў тым, што Красуліна неаднаразова — тройчы — прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, з іх двойчы — за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, адзін раз — за неаплачаны ў аўтобусе праезд. Усе штрафы актывістка пагасіла, але ў паведамленні было сказана: «Выслаць у інтарэсах грамадскай бяспекі».

28 лістапада Ганна Красуліна падала ў ГУУС Мінгарвыканкама скаргу на рашэнне аб высылцы, у якой напісала, што лічыць рашэнне неабгрунтаваным і незаконным. У скарзе яна паказала, што за гады жыцця ў Беларусі ў яе склаліся ўсе сямейныя і сацыяльныя сувязі, тут яна мае ўласнасць і сродкі да існавання. Ніякіх падобных сувязяў у яе няма ў ніводнай іншай краіне, у тым ліку ў краіне грамадзянства — Расіі.

Выехаць з краіны Красуліна павінна сёння, 30 лістапада.

У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Красулінай сёння ўручылі адказ ГУУС на скаргу.

«Ваша скарга, адрасаваная ў ГУУС, разгледжана і пакінутая без задавальнення. Прынятае Маскоўскім УУС рашэнне аб высылцы ў дачыненні да вас з'яўляецца законным і абгрунтаваным, парадак высылкі выкананы», — сказана ў адказе ГУУС.

У вусным парадку Красулінай таксама нагадалі, што тэрмін яе высылкі пачынаецца заўтра, таму яна павінна пакінуць Беларусь да поўначы.

— Зараз я еду да адваката, будзем рыхтаваць скаргу ў суд. Спадзяюся, паспею яе адправіць. Пакуль яе будзе разглядаць суд, я маю права знаходзіцца ў краіне. У любым выпадку пакуль я застаюся ў Мінску, - сказала Красуліна.

Ганна Красуліна, якую высылаюць з краіны: Мае дзеці — беларусы. І гэта найлепшы доказ маёй беларускасці

Каментары16

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?8

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?8

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць