Афіша33

Шыбалет пасла Садоўскага

12 снежня пройдзе прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Пятра Садоўскага.

12 снежня, у пятніцу, у 18‑30 у офісе БНФ у Менску (Машэрава,8) пройдзе прэзэнтацыя аўтабіяграфічнай кнігі Пятра Садоўскага «Мой шыбалет». Гэта 15‑я кніга з «Бібліятэкі Свабоды».

Маналёг аўтара:

«Хачу сказаць сёе‑тое з таго, пра што буду прамаўляць падчас сёньняшняй прэзэнтацыі ў сядзібе БНФ сваёй «свабодаўскай» кніжкі, бо, зразумела, на ёй пабудуць далёка ня ўсе слухачы Свабоды.

Пачну з жарту ці показкі, як сабраліся шэсьць разумных габрэяў, якія, можна сказаць, ашчасьлівілі чалавецтва – гэта Майсей, Саламон, Хрыстос, Маркс, Фрэйд і Эйнштэйн.

Яны спрачаліся пра тое, у чым сэнс жыцьця, што важнейшае…

Дарэчы, ва ўступе кажу, што кожныя мэмуары – гэта як бы спроба асэнсаваць быцьцё, знайсьці яго сутнасьць, вызваліцца з хаосу і прыйсьці да самога сябе.

У нашым выпадку я шукаю беларускі шыбалет, што ёсьць мы сярод ўсяго чалавецтва.

Дык вось, Майсей гаварыў пра трансцэндэнтнае: толькі наблізіўшыся да Бога можна спазнаць сьвет у цэлым.

Саламон націскаў на рацыё – на розум: калі мы прагнем веры, трэба адсунуць у бок веды!

Паводле Хрыста, уся штука, натуральна, у любові да бліжняга...

Маркс адрэзаў: хлопцы, усе гэтыя спрэчкі – пустое, бо нашу сьвядомасьць вызначае быцьцё!

Фрэйд – пра сваё: найгалоўнае – гэта сэкс. Лібіда!

Эйнштэйн усім ківаў галавой, аднак пры канцы сказаў, што ўсё адносна…

Вось так і ў кніжцы, якая будзе прэзэнтавацца сёньня.

Дык што ёсьць мае запісы, калі гаварыць сур’ёзна?

Я ўвесь сатканы з рэлятывізму. Мая кніга – пэўная споведзь, пэўнае распрананьне перад чытачом. Я, канечне. стараўся ня быць вельмі цынічным, дзе было магчыма…

Гэта быў мой, так бы мовіць, рух зь ніжняга паверху, на якім стаяў адзін з ужо пералічаных мудрацоў. Ад натуры – ад Фрэйда, наверх, да самага высокага – да Майсея.

Ёсьць у кніжцы разьдзел «Пошукі Бога». Я зразумеў урэшце гарманічнасьць сьвету, і, мне здаецца, ніякая дарвінская эвалюцыя гэта ня можа стварыць.

Аднак я чакаю цуд тут, на зямлі, толькі ж пакуль прысутнасьць сярод нас Найвышняга не знайшоў.

Дык вось, чытаючы гэтыя мае запісы, кожны можа знайсьці нешта такое, што яму пасуе.

Але чым бы тое ні было, насамрэч мы ўсе жывем чаканьнем шчасьця. Якое, па сутнасьці, ёсьць нават большым, чым самое шчасьце…Такім чынам, запрашаю чытаць кніжку!»

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць