Эканоміка2626

Бабіч: Мінск хоча падтрымкі ад Расіі яшчэ на 3—4 мільярды даляраў за год. Гэта магчыма толькі пры іншым інтэграцыйным механізме

president.gov.by

Пра гэта пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч заявіў у інтэрв'ю ТАСС.

Міхаіл Бабіч, у прыватнасці, пракаментаваў нядаўныя заявы кіраўнікоў Беларусі і Расіі наконт эканамічных адносін.

«Досыць часта гучаць узаемныя папрокі аб нейкай эканамічнай дыскрымінацыі ў дачыненні да тых ці іншых груп тавараў, вытворчасцяў і г.д. Больш за тое, як аргумент пастаянна выкарыстоўваецца тэзіс аб стварэнні роўных умоў гаспадарання. Мне здаецца, што ў апошні час мы загуляліся з гэтымі словамі і пачынаем змяншаць сутнасць гэтага паняцця.

Роўныя ўмовы гаспадарання каго з кім? Смаленска з беларускімі рэгіёнамі? Але Расія — гэта не толькі Смаленск, а і Урал, Сібір, Далёкі Усход, дзевяць гадзінных паясоў 143 млн чалавек, частка з якіх жывуць ва ўмовах Крайняй Поўначы, цяжкадаступнай мясцовасці, умовах вечнай мерзлаты.

Калі казаць аб роўных умовах гаспадарання, то трэба паглядзець на ўсю эканамічную мадэль і тую нагрузку, якую нясе бюджэт Расійскай Федэрацыі»

Закрануў пасол і тэму цаны на газ.

«Калі ідзе размова пра тое, што цана на газ у Беларусі павінна быць як у Смаленску, трэба разумець, што ў Расіі працуе складаная мадэль перакрыжаванага субсідавання, у якой удзельнічаюць розныя суб'екты прамысловасці, эканомікі, гаспадарання, якія знаходзяцца ў розных геаграфічных зонах. І вось гэтая перакрыжаваная мадэль у межах расійскага заканадаўства фармуе цану ў Смаленску $ 70. Але гэта не значыць, што такі яе сабекошт. Хіба нашы калегі гэтага не ведаюць? Напэўна, ведаюць, але чамусьці не хочуць ўлічваць пры падрыхтоўцы сваіх прапаноў», — кажа пасол Бабіч.

«Калі сённяшні ўзровень кансалідаванай падтрымкі Расіяй эканомікі Рэспублікі Беларусь складае $ 4,0-4,5 млрд штогод, то гэты новы пакет, які прадугледжвае патэнцыйнае зніжэнне цаны на газ да ўзроўню Смаленска, кампенсацыю па падатковым манеўры, роўных умоў падтрымкі прамысловасці і іншае, можа скласці яшчэ каля $ 3-4 млрд.

У гэтай сітуацыі аказваць падтрымку па нейкіх паняційных сыравінных мадэлях проста немагчыма. Гэта будзе ў рамках дзеючага прававога поля вельмі сумнеўна, і эканамічна неабгрунтавана. Таму прэзідэнты дзвюх краін і закладвалі адпаведныя механізмы ў дагавор, каб гэтую інтэграцыйную мадэль рэалізаваць», — дадаў пасол Расіі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч8

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

15 расійскіх вайскоўцаў загінула ад ракетнага ўдару па казармах пад Сімферопалем10

Па што беларусы дагэтуль ездзяць на закупы ў Польшчу і ці наогул папулярныя такія паездкі18

19‑гадовы юнак, што прапаў у Аўстрыі, знайшоўся3

На Мальце прагрымеў магутны выбух на заводзе феерверкаў2

«Адчувае сябе выдатна»: Ксюша з СМА, якой беларусы сабралі $1,8 мільёна, усё ж мае шанец на доўгачаканы ўкол2

«Двухпакаёўку ў Шабанах выставілі за 98 тысяч даляраў, а прадалі яшчэ даражэй». Што адбываецца з цэнамі на кватэры?15

Ціханоўская расказала пра самае простае бацькоўскае жаданне5

42‑гадовага жыхара Міханавічаў адправілі за краты — верагодна, за Гаюна. Ён працаваў на вытворчасці буравога інструмента1

Статкевіч пра стукачоў: Здадуць і тых, хто дапамагае6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч8

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць