Культура99

«Імперыя» Капусцінскага па-беларуску

Новая кніга ў серыі «Кнігарня» Наша Ніва».

Імперыя / Рышард Капусцінскі; пераклад з польскай. — Мінск: ‑‑ І. П. Логвінаў, 2009. — 344 с. (Кнігарня «Наша Ніва»).

Рышард Капусцінскі (1932—2007) — легенда польскай журналістыкі, сусветна вядомы рэпарцёр, пісьменнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуццём падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сведкам дзясяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнавання імперыяў і з’яўлення новых дзяржаваў.

Аўтар кніг рэпартажаў‑эсэ: Кіргіз злазіць з каня (1968), Яшчэ дзень жыцця (1976), Футбольная вайна (1978), Шахіншах (1982), Падарожжа з Герадотам (2004) і інш.; і паэтычных зборнікаў: Notes (1986), Законы прыроды (2006).

Ягоныя кнігі не раз былі прызнаныя кнігамі году паводле меркавання ўплывовых выданняў, а ў 1995 годзе ў Польшчы Капусцінскага абвесцілі журналістам стагоддзя. Быў уганараваны многімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію.

Капусцінскі нарадзіўся ў Пінску і на ўсё жыцьцё захаваў прыхільнасьць да Беларусі. Ён не раз гаварыў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы».

На беларускую мову перакладзены раман Рышарда Капусцінскага «Імператар» (Сesarz) (ARCHE, 5‑2006) і зборнік вершаў «Вяртанне» (2007).

«Імперыю» пераклаў Яўген Саляйчук, перакладчык зь Пінску. Гэтая кніга апісвае падарожжа аўтара праз увесь Савецкі Саюз, здзейсненае пры канцы 1980-х. Капусцінскі па-журналісцку дакладна выпісвае заўважныя светапоглядныя і побытавыя дэталі, якіх не знойдзеш у падручніках гісторыі таго часу.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

46‑гадовага касметолага з Калодзішчаў асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках4

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць