Грамадства2020

Беларускамоўная салідарнасць

Калі ты гаворыш па-беларуску, гэта дапамагае ў большасці дзяржаўных і недзяржаўных установаў. Піша Руслан Равяка.

Калі ты гаворыш па-беларуску, гэта дапамагае ў большасьці дзяржаўных і недзяржаўных установаў. Піша Руслан Равяка.

На ТВ трансьлююць новае шоў. Нявесты ўдзельнічаюць ў розных выпрабаваньнях (забегах, віктарынах, конкурсах). Найлепшая атрымае добры пасаг. Глядзіць мая жонка…. Яна і паклікала мяне. Хадзі сюды, цікавае пакажу. Адна маладуха адказвала на ўсе пытаньні строгай камісіі толькі па-беларуску. У наступную нядзелю жонка радасна паведаміла, што наша знаёмая заняла высокае месца. І размаўляла, «як ты, на тваёй неправільнай, няшкольнай мове. І мужык яе такі самы, з тваіх знаёмых…»

Жонка дасюль верыць, што ўсе беларускамоўныя ведаюць адзін аднаго.
Да шлюбу пацягаў я яе крыху па нашых вечарынах… Жонка, як і шмат хто, мяркуе, што беларускамоўных некалькі тысяч, і яны ўсе ведаюць адзін аднаго і дапамагаюць пры магчымасьці. І галасуюць адзін за аднаго.

Але справы ня ў думках маёй жонкі. Справа ў той салідарнасьці, якую далёкія ад беларушчыны беларусы ўяўляюць сабе. Што б ні казалі, а шараговы беларус ня верыць у неаплатнасьць нашага існаваньня. Маўляў нешта вам плацяць… Калі ня ўрад Злучаных Штатаў, дык хаця б беларускія эмігранты, зь якімі ўсе беларускамоўныя абавязкова ж знаюцца. А тыя за акіянам спрэс заможныя і дзьве траціны прыбытку выдаткоўваюць на беларускія справы... Так думае беларус.

Далёкія ад палітыкі людзі ня вераць у раздрай між нацыяналістамі. Як жа, у іх жа ва ўсіх ёсьць пункт яднаньня — мова.

І сапраўды, мова!

Знаёмыя беларускамоўныя распавядаюць, як мова дапамагае ў большасьці дзяржаўных установаў.
Адны чыноўнікі маюць затоеную сымпатыю да мовы. Ня толькі яны — большасьць людзей у Беларусі маюць да яе сымпатыю, нават калі самі не гавораць.

Другія вельмі ж баяцца скаргаў, а беларускамоўны — гэта патэнцыйны скаргападаўца. Таму лепей пытаньне адразу вырашыць, чым пасьля адпісвацца.

Паказальная гісторыя аднаго беларускамоўнага прадпрымальніка з нашых Баранавіч. Яго дачка ня здолела атрымаць інтэрнату ў ВНУ. Маці стамілася абіваць парогі розных інстанцый. Беларускамоўны бацька звярнуўся ў апошнюю інстанцыю — да сакратаркі БРСМ навучальнай установы. Якое ж дзіва было, калі

сакратарка патрыётаў, пачуўшы родную мову, таксама пераключылася на яе.
Цягам колькіх хвілінаў пытаньне з інтэрнатам было вырашана. Найбольш падзівілася жонка, а пасьля знайшла гэтаму лягічнае тлумачэньне — вы ж беларускамоўныя адзін аднаго ведаеце і дапамагаеце.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю10

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць43

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч5

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю10

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць