Улада1111

Лукашэнка назваў умовы паглыбленага саюзнага будаўніцтва з Расіяй і заявіў: «Мы павінны абараніць свой суверэнітэт і незалежнасць»

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў, якія ў розны час узначальвалі МЗС Беларусі, піша БЕЛТА.

«Саюз — калі ласка. Аб'яднанне — калі ласка, але толькі гэта людзі павінны вырашыць, а не мы. Мы не адмаўляемся ні ад аднаго тэзіса.

Калі нехта мне пачынае казаць пра аб'яднанне, то ізноў жа з даху: давай валюту агульную. Мы не супраць агульнай валюты, але гэта павінна быць агульная валюта, а не валюта Цэнтрабанка Расіі. Павінен быць эмісійны цэнтр, створаны на роўных умовах. Калі вы прыводзіце прыклад ЕС, добра — на прынцыпах Еўрасаюза, але каб умовы былі роўныя і падыход», — заявіў беларускі кіраўнік.

«Вы хочаце падатковую, мытную палітыку уніфікаваць? Згодзен. Таксама сказаў у мінулы раз: але на лепшых традыцыях і ўмовах, возьмем усё лепшае ў беларусаў і расіянаў. Але не так: мы — вялікія, вы — малыя, давайце рабіце так, як у нас», — працягнуў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў некаторых нападках на Беларусь няма ніякіх міждзяржаўных або міжнародных адносін. «Усё ў прыватнасцях, усё ў асобах, усё ў тым, што камусьці не падабаецца курс, які Беларусь праводзіць. Нават не знешнепалітычны. А тую эканоміку, якую мы будуем, той сацыяльны ўклад, які мы ствараем на прынцыпах перш за ўсё справядлівасці. Гэты тэзіс я 20 з лішнім гадоў прапаведую. Аказваецца, ён сёння ў Расіі вельмі запатрабаваны. Таму ўсе банальна: камусьці хочацца панізіць градус Беларусі ў Расіі. Вось і пачынаюцца гэтыя нападкі», — адзначыў ён.

Ён падкрэсліў, што на гэта неабходна рэагаваць спакойна і мэтанакіравана. «Мы павінны абараніць свой суверэнітэт і незалежнасць. Мы не супраць расіянаў, палякаў, літоўцаў. Мы хочам быць у любым саюзе, але жыць у сваёй ўласнай кватэры. У нас гэтая кватэра ёсць. Нашы суседзі, якія б яны ні былі, мы іх не выбіраем, і мы гатовыя з усімі будаваць добрыя, цёплыя, ўзаемавыгадныя адносіны», — запэўніў беларускі кіраўнік.

«Як бы ў нас ні складваліся адносіны з Расіяй, мы ніколі не дазволім, каб у нас у Беларусі на гэтай святой зямлі дрэнна ставіліся да расіянаў. Не толькі да рускіх. І калі камусьці хочацца сутыкнуць нас — не атрымаецца. Мы ведаем, як на гэта рэагаваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«На шчасце, ужо не толькі першы, другі, трэці каналы трансліруюцца на ўсю Расію. Але ёсць і інтэрнэт. І мы свой пункт гледжання заўсёды давядзем да рускага чалавека. Да расіяніна наогул», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка не лічыць цяперашні момант адносін з Расіяй нейкім крытычным або вострым. «Проста павінен сказаць, што там з'явіліся … Ці не з'явіліся, а і былыя кіраўнікі, якія даўно працуюць, яны занялі пэўную пазіцыю ціску нават на ўласнага прэзідэнта Пуціна. Думаю, гэта ж не хлопчык, у палітыцы не пачатковец. І па сустрэчах з ім бачу, што чалавек накіраваны на тое, каб мы ні ў якім разе не разарвалі адносіны Беларусі і Расіі, — сказаў ён. — Гэта вельмі нявыгадна. Гэта будзе непаўнацэнна для яго як палітыка, а для мяне тым больш. Таму што мы заўсёды з вамі праводзілі, можна сказаць, прарасейскі курс. Прапаведуючы шмат вектарную знешнюю палітыку, мы заўсёды Расію вызначалі не проста як нашага галоўнага партнёра, а як самая блізкая, брацкая дзяржава, дзе жывуць проста нашы людзі. Так і будзе».

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы14

Доктар Мартаў расказаў, за што сябе ненавідзеў на працы10

«Байсол» маёй эвакуацыяй не займаўся». Два палітвязні выказалі прэтэнзіі Стрыжаку, той адказаў8

Стала вядома, куды ўладкаваўся кіраўнік Калінкавіч, які ў 2022 годзе сустракаў расійскіх вайскоўцаў з хлебам-соллю1

Былая беларуская журналістка Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў працы на расійскую разведку, выехала ў Маскву4

Шматдзетная сям'я распавяла, што траціць на ежу 700-800 рублёў штомесяц. Людзі ў шоку, што ім хапае19

У Мастах з феерверкам адкрылі падвесны мост цераз Нёман 1

Зорка Pornhub прыняла іслам12

Узбекістан выйшаў на след тысячы грамадзян краіны, якія маглі падпісаць кантракт на службу ў расійскай арміі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць