Грамадства99

Журналіст і палітычны актывіст Кастусь Жукоўскі эміграваў: сцвярджае, што на яго машыну напалі

Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў паведамляе, што гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі, які супрацоўнічаў з «Белсатам», выехаў з Беларусі. За ім пакінула краіну і яго сям’я — жонка з дачкой.

Кастусь Жукоўскі. Фота Радыё Свабода

З тэксту вынікае, што эміграваць Жукоўскі хацеў прынамсі ўжо нейкі час, але «апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення, стаў напад на яго аўтамабіль 13 студзеня на дарозе Холмеч — Брагін — Хойнікі».

«Па словах Жукоўскага, разам са сваім спадарожнікам Барысам Анікеевым яны спыніліся, каб праверыць, чаму пераграваецца рухавік. Іх машыну ўзялі ў аблогу чацвёра дзябёлых мужчын, якія адразу ж пад’ехалі на джыпе», — паведамляе БАЖ.

«Наша Ніва» не здолела аператыўна звязацца з Жукоўскім, каб удакладніць дэталі. 

Сам Барыс Анікееў паведаміў нам, што нічога не бачыў, бо ў момант здарэння ён па патрэбе спусціўся ўніз з дарогі. 

«Мы выехалі. Ніхто не думаў, што так атрымаецца. Ягоная «Таёта» паціху глухла, мы выйшлі глянуць, што там. Я спусціўся, а калі падымаюся — там ужо гвалт стаіць, мне ў вочы пырснулі нечым. Парвалі таксама Кастусю пашпарт, ён у машыне пад лабавым ляжаў, але там стары пашпарт», — сказаў Анікееў. 

Ці бачыў ён нумары, што ў нападнікаў была за машына? 

«Недзе з паўкіламетра яна за намі ехала. Ну там, можа, УАЗік, ці нешта такое. Яны за метраў 30 спыніліся ад нас і потым падышлі», — дадаў ён.

На думку Анікеева, Жукоўскі будзе прасіць палітычны прытулак. 

«Я б прасіў палітычны, тут жа і пагрозы яму былі, звяртаўся ён у пастарунак, але там нічога не знайшлі — яны былі з ананімных службаў дасланыя», — патлумачыў Анікееў. 

Пра выпадак на трасе яны заяўляць у міліцыю не сталі, бо «няма даверу». 

Кастусь Жукоўскі ў дадзены момант надасяжны для якіх-небудзь каментароў, дзе ён знаходзіцца, таксама невядома. Апошні запіс у ягоным фэйсбуку — гэта расшаранае відэа аб тым, як знайсці працу ў Чэхіі. 

Кастусь Жукоўскі супрацоўнічаў з «Белсатам» і стаў рэкардсменам па выпісаных штрафах. Гэта стратэгія беларускіх уладаў — даваць журналістам штрафы за супрацоўніцтва з замежнымі каналамі, якія не маюць афіцыйнай акрэдытацыі. На суды Жукоўскі хадзіў у паласатай чорна-белай робе. 

Перыядычна Жукоўскі таксама шакаваў грамадскасць смелымі перформансамі, напрыклад, зашыўшы сабе рот на відэа (увага, шакуючы кантэнт).

Таксама ён займаўся і палітычнай дзейнасцю, балатаваўся ў дэпутаты.

Каментары9

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць