Здарэнне адбылося 29 студзеня каля другой гадзіны ночы на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Кабушкіна, паведамляе 112.by.
Легкавы аўтамабіль «Аўдзі» 1986 года выпуску ўрэзаўся ў грузавік МАЗ.
У легкавіку знаходзіліся чатыры чалавекі: мужчына 1997 года нараджэння, дзяўчына 1999 г.н., непрацуючы і кіроўца 1999 г.н.
Адзін чалавек загінуў, трое дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.
Высветлілася таксама, што кіроўца Audi не меў права кіравання аўтамабілем - быў пазбаўлены яго да сакавіка 2021 года.
Каментары