Меркаванні1919

Віктар Марціновіч: Школа павінна быць чатырохгадовай

Я вам больш скажу. Пісаць малады беларус вучыцца, стасуючыся са сваімі гаджэтамі, лічыць — спрабуючы накапіць на гаджэт. Не ведаючы літар і арыфметыкі, не вызначышся, што табе больш пасуе — прылада на Android за $400 ці на IOS за $600. Не знаючы літар, ты нават у Facebook не залагінішся, не кажучы ўжо пра «ВКантакцік» ці «Аднакласнікі».

Якія функцыі адыгрывае ў жыцці беларусаў школа на сучасным этапе?

1. Ранняя сацыяльная стратыфікацыя. Папярэдняе вызначэнне, хто з падлеткаў ідзе ў армію яшчэ да адкосу праз універсітэт, а каго забіраюць пазней, на мяжы вайсковых збораў афіцэраў запасу.

2. Нагляд за настроямі ў бацькоўскім асяродку. І калі бацькі нейкія нестабільныя ці проста чаканутыя на ўсю галаву — беларускамоўныя, напрыклад, — школа дае першы сігнал у органы апекі. Каб далёка не адыходзілі.

3. Як месца правядзення выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў, у якім непасрэдна ўсталёўваюцца скрыні для галасавання. Самая галоўная роля ў жыцці нашага грамадства.

Відавочна, што для задавальнення гэтых трох простых патрэбаў школа ў тым выглядзе, у якім цяпер на яе марнуюцца мульёны народных сродкаў, не падыходзіць. Відавочна, трэба нешта радыкальна мяняць.

Па-першае, ці трэба нам забіраць хлопца ў школу на ўвесь год? Бо ў перыяд вясновых і восеньскіх палявых работ на глебе патрэбныя рукі.

А краіна ў нас — і гэта ведае любы біёлаг, які не адбіў сабе галаву кольчатымі чарвямі — аграрная. То, можа, варта было б забіраць у школу як на зборы? На самыя паскудныя тыдні года, калі і ў паход не сходзіш і бацькам на разорах не дапаможаш?

Снежань, студзень, люты. Можа, крыху лістапада. Можа, палову сакавіка. Вось тут вам — школа. Увесь астатні час падлетак займаецца жыццём, а не школай. Як было раней. За нашымі прадзедамі.

Што тычыцца пераліку дысцыплін, то абсалютна відавочна, што сённяшнія маладзёны не гатовыя да жыцця. І ладна б толькі лямпачку не ведалі як закруціць. Яны ж нават кола на аўтамабілі не заменяць. А дзеўка галубца не злепіць, фарш на каклету не перакруціць. Вось чаму трэба вучыць, а не чарвям. Каб у дарослы ўзрост прыходзілі ўжо цалкам падрыхтаванымі для сямейнага жыцця. Каб забацалі каклет, укруцілі лямпачку — і прэч нахвіг з бацькоўскай шыі. Давайце! Размнажайцеся! Рабіце яшчэ беларусаў!

І, канечне, столькі матэматыкі нармальнаму чалавеку ў жыцці не трэба. Матэматыкай наогул толькі выбраных трэба запарваць — у спецыяльных айці-калоніях для непаўналетніх. Так, каб ужо пазней, пасталеўшы, яны адразу ішлі па этапе: нехта — майніць, нехта — чаліцца ў ПВТ, некага прадаваць за мяжу.

Заўважым: акрамя пажаданых і непажаданых дысцыплін у школах мусяць быць вызначаныя яшчэ й дысцыпліны шкодныя. Такія, якія трэба выкараняць і замяшчаць працай і фізкультурай. Прадметы, якія проста незразумела як трапілі ў нашу школу. Напрыклад — англійская мова. Вось навошта грамадзяніну такой краіны, як Беларусь сёння, англійская мова? З іншаземцамі кантачыць? Дзяржаўныя таямніцы прадаваць? Шпіёнскія сувязі выбудоўваць? Куды глядзяць тыя, каму трэба глядзець?

Ці возьмем хімію. Навошта школьніку — чалавеку маладому і яшчэ няпэўнаму ў жыццёвых арыенцірах — такая небяспечная рэч, як хімія? Ці, можа, нехта з укладальнікаў праграм пераглядзеў замежны кінасерыял Breaking Bad?

Самае галоўнае: школа — гэта абсалютна відавочна гады, выкінутыя ў чалавека з жыцця.

Любы, хто сядзеў на іспыце з удзелам свежых беларускіх абітурыентаў, чуў іх адказы на прасцюткія пытанні, з гэтым лёгка пагодзіцца. Дык калі мы проста бяром і выкідваем з жыцця падлетка некалькі гадоў — ці не лепей зрабіць, каб тых гадоў было як найменей?

Ці не наспеў час ад дзесяцігадовай бесперапыннай адукацыі вяртацца да чатырохгадовак па некалькі месяцаў у годзе? Так, паўтаруся, ужо было літаральна якіх 150 гадоў назад. І што, дрэнна жылі? Добра жылі! Хіба цара не любілі? Дык любілі, натуральна!

То кідайце вы ўсіх гэтых чарвякоў і навучыце чалавека асноўнаму: пасвіць свінню, асвятляць жыллё лучынай, калоць дровы, нараджаць дзяцей. І паноў паважаць. Без гэтага нічога добрага не атрымаецца.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць