Улада11

КоммерсантЪ: Лукашэнка просіць у Расіі $3,5 млрд

І ён іх атрымае, калі прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ды саступіць «Газпрому» кантрольны пакет акцый «Белтрансгазу». ЗША ў сваю чаргу ў крэдыце адмовіла.

І ён іх атрымае, калі прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ды саступіць «Газпрому» кантрольны пакет акцый «Белтрансгазу».

Перад пачаткам сённяшніх перамоваў у Маскве расійскі «КоммерсантЪ» піша пра тое, з чым Лукашэнка прыехаў да Мядзведзева. Выданне апелюе да інфармацыі, атрыманай ад сваёй крыніцы ў расійскім МЗС. Паводле яе, кіраўнік Беларусі паспрабуе запэўніць расійскага калегу пайсці на значныя фінансавыя саступкі — захаваць цану на газ у наступным годзе на ранейшым узроўні і выдзеліць Мінску шматмільярдны крэдыт у расійскіх рублях (каля 100 млрд, або $3,5 млрд).

«КоммерсантЪ» цытуе словы Лукашэнкі пра гатоўнасць адплаціць Расіі за «падстаўленае плячо» і прыводзіць

тры варыянты такой аплаты: прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, падпісанне дамовы аб сумеснай сістэме СПА ды саступку «Газпрому» кантрольнага пакету акцый «Белтрансгазу».
Апошняе можа стаць платай за адмову павышэння платы за газ.

Зважаючы на апошні дыпламатычны скандал, сённяшнюю сустрэчу «Ъ» называе дыпламатычнай перамогай беларускага боку.

Нагадаем, што Беларусь ужо патраціла першую частку расійскага крэдыту ў памеры $1 млрд, другая транша крэдыту мае паступіць у краіну ў лютым 2009 году. Працягваюцца перамовы з МВФ, які выставіў умовай атрымання $2 млрд дапамогі дэвальвацыю рубля на 10% ды спыненне росту заробкаў.

А на апошняй сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Лукашэнка заявіў, што звяртаўся да ЗША па крэдыт $5 млрд. Адказ прыйшоў у суботу.

«Мы абмяркоўвалі з уладамі Беларусі розныя тэмы. Прымаючы да ўвагі эканамічны крызіс, мы рэкамендуем краінам звяртацца па крэдыты да МВФ. ЗША сёння не выдзяляе крэдыты на двухбаковай аснове. І ў выпадку з Беларуссю мы бачым, што яна ўжо звярнулася па крэдыт да МВФ»,
— заявіў ПРАЙМ-ТАСС часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці насамрэч у запыце афіцыйнага Мінску фігуравала сума ў $5 млрд.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі15

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі15

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць