Грамадства66

Лукашэнка не будзе скакаць за Еўропай

Але папрасіў у ЗША 5 мільярдаў даляраў на ўратаванне «беларускай эканамічнай мадэлі».

Але папрасіў у ЗША 5 мільярдаў даляраў на ўратаванне «беларускай эканамічнай мадэлі».

У інтэрв'ю рэдактарам падкантрольных сабе СМІ Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі заяваў па пытаннях замежнай палітыкі.

Ён назваў непрымальнай цану для Беларусі газу ў рамках 200—240 даляраў. Намякнуўшы, што гэткая цана прывядзе Беларусь у даўгавую яму, што нявыгадна самой Расіі.

Ён аргументаваў, што цана 240 для Беларусі несправядлівая, бо па 240 купляе Германія. Варта адзначыць, што на самой справе цана газу для Германіі на наступны год будзе не 240, а 280 даляраў.

Лукашэнка таксама заявіў, што будзе годна весці дыялог з Еўропай:

«Калі хтосьці думае, што я захапіў нажыўку і буду скачкападобна, як заяц, бегчы, ён памыляецца, мы будзем трымацца годна».

Ён адзначыў, што мараторый на адмену візаў для яго і ягонага атачэння сканчаецца ў красавіку і на яго «пачынаюць душыць, хутчэй ламаючы заканадаўства».

Гаворачы пра адносіны Беларусі і ЗША, А.Лукашэнка лічыць, што праз амэрыканскае пасольства «ішлі грошы, якія выкарыстоўваліся ў тым ліку на экстрэмісцкія мэты. Стаіць пытанне, нашто нам такое пасольства? Таму было прынятае решэнне — да пабачэння», — сказаў ён. Ён адзначыў, што ўсяго пра дзейнасць пасольства не ведаў, але тэндэнцыі былі для яго відавочныя.

Пры гэтым

А.Лукашэнка таксама паведаміў, што звяртаўся да ЗША па крэдыт $5 млрд.
Невядома, калі тое было і чым скончылася.

У той жа час А.Лукашэнка заявіў, што «трэба аддаць належнае амерыканцам і еўрапейцам, якія ў перамовах з МВФ нас падтрымалі».

Варта адзначыць, што ў расійскай прэсе ў пятніцу з'явіліся публікацыі пра тое, што «Лукашэнка зламаўся і ўгаворваў Мядзведзева» прыняць яго 22 снежня.

Прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Павал Лёгкі абрынуўся на аўтараў гэтых публікацый з гнеўнай водпаведдзю. Ён заявіў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу», што пляткарыць напярэдадні беларуска-расійскіх сустрэч стала «гнюснай традыцыяй»

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса18

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць