Грамадства2121

«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце

5 лютага ў мінскім супермаркеце адбыўся канфлікт паміж двума пакупнікамі. 39-гадовы мінчук схапіў за каўнер 64-гадовага інваліда, ударыў яго аб сценку, а потым спусціў з прыступак. Пацярпеламу зрабілі некалькі аперацый, але ён памёр у шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць. Нападнік знаходзіцца на волі і, па словах сям'і загінулага, нават не папрасіў выбачэнняў, піша Tut.by

— Майго мужа забілі ў краме, — зрываючыся на слёзы распавядае Людміла Русецкая. — Муж у мяне пасля інсульту, правы бок у яго працаваў 50 на 50 — рука нерухомая, нага цягнулася. Ён купляў нешта ў краме, і на стужку ля касы пасыпаліся капейкі. Ведаеце, як пасля інсульту, цяжка справіцца. Можа, абураўся. Пасля інсульту ў яго было парушана маўленне. Ён гучна размаўляў. Гэта магло раздражняць … Насупраць, ля іншай касы, стаяў мужчына. Паміж імі пачалася сварка.

Дачка загінуўшага Юлія дапаўняе:

— Як цяпер кажуць у Малінаўцы, цана жыцця — 10 капеек. У таты рассыпаліся манеты на касе, адна манетка трапіла пад стужку. Ён стаў іх збіраць. Папрасіў дастаць 10 капеек ў касіра. Яна адказала: «Як я дастану, тут стужка неразборная». Бацька стаў нервавацца, бо інсультнікі, як дзеці, вельмі ўспрымальныя да ўсяго.

Сваякі загінулага размаўлялі з відавочцамі, глядзелі матэрыялы відэаназірання.

— На відэа бачна, як тата бубніць пад нос, — кажа Юля. — На суседняй касе пакупнік праз плячо паварочваецца і адказвае нешта бацьку. Пасля другой рэплікі відаць, што адказвае ён ужо на эмоцыях, пачынае нервавацца. Далей той мужчына падыходзіць да касы, дзе стаіць тата, адсоўвае пакупніцу перад ім, бярэ бацьку за каўнер, цягне ў тамбур і там кідае яго аб сцяну. Потым бярэ за шкірку, адкрывае дзверы на вуліцу і з парога выкідвае яго. Тата ляціць праз прыступкі, падае на спіну, і рука, якая ў яго не працуе, так і застаецца сагнутай. Гэты мужчына сыходзіць. Потым вяртаецца, пераварочвае тату, і да іх падыходзіць ахоўнік. Пачынае тэлефанаваць у хуткую і міліцыю. Нападнік у гэты момант спрабаваў збегчы, але ахоўнік яго дагнаў.

Сваякі спадзяваліся, што ў бальніцы бацьку накладуць швы на галаву, і неўзабаве выпусцяць. Яму зрабілі дзве аперацыі, аднак у сябе мужчына ўжо не прыйшоў, памёр 9 лютага.

Вядома, што нападніку 38 гадоў. Ён працуе ахоўнікам у гульнявым клубе ў Малінаўцы.

— Нам сказалі, што ён быў цвярозы, — удакладняе Людміла Фамінічна. — Муж мой наогул не піў, ён — інвалід другой групы.

— Пасля таго, што здарылася, да нас не звяртаўся ні нападнік, ні яго родныя — ніякіх выбачэнняў, ніякага раскаяння, - кажа дачка загінулага. - Я не разумею, чым бацька так перашкодзіў гэтаму чалавеку. Ну, добра пасварыліся. У краме кожны дзень такое можа адбыцца. Але якое права ты маеш распускаць рукі? На відэа бачна, што ў таты рука не працуе, ён не мог даць ніякага адпору!

Па словах сваякоў, нападнік знаходзіцца на свабодзе.

— Следчы нам сказаў, што пракурор не бачыць падставаў трымаць яго пад вартай, — кажа дачка загінулага.

Заведзена крымінальная справа па факце наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 3 арт. 147 КК). Калі віна будзе даказаная, мінчуку пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Як растлумачылі ў Следчым камітэце, з улікам асобы абвінавачанага да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць